05.10.2015

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ

Абмеркаванне рабочых праектаў змяненняў тэхнічных кодэксаў устаноўленай практыкі

Разліковым цэнтрам Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у мэтах выканання Плана мерапрыемстваў па ўкараненні метадалогіі стандарту ISO 20022 у плацежную сістэму Рэспублікі Беларусь распрацаваны рабочыя праекты змяненняў да 13 тэхнічных кодэксаў устаноўленай практыкі, якія ўстанаўліваюць патрабаванні да электронных дакументаў плацежнай сістэмы (ТКП 061-2012, ТКП 062.1-2012, ТКП 062.2-2012, ТКП 062.3-2012, ТКП 062.4-2012, ТКП 063.1-2012, ТКП 063.2-2012, ТКП 133-2012, 168-2012, ТКП ТКП 393-2012, ТКП 535.1-2014, ТКП 535.2-2014, ТКП 535.3-2014).

Гэтыя змяненні вызначаюць парадак прымянення ў электронных дакументах міжнародных фарматаў ідэнтыфікацыйных кодаў банкаў (BІC) і нумароў банкаўскіх рахункаў (IBAN).

З рабочымі праектамі змяненняў можна азнаёміцца па спасылцы http://www.nbrb.by/bel/payment/sertify/DevelopingActs.asp.

Абмеркаванне рабочых праектаў змяненняў і прыём заўваг і прапаноў ад зацікаўленых арганізацый па ўстаноўленай форме будзе ажыццяўляцца да 30.11.2015.