НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Навіны і прэс-рэлізы


print  Версія для друку

08.02.2017

ПРЭС-РЭЛІЗ

Беларускія банкі фарміруюць для кліентаў новыя нумары рахункаў IBAN

Беларускія банкі працягваюць падрыхтоўчыя работы да пераходу на выкарыстанне міжнародных нумара рахунку (IBAN, International Bank Account Number) і банкаўскага ідэнтыфікацыйнага кода (BIC, Bank Identifier Code).

У рамках падрыхтоўчых мерапрыемстваў з 1 снежня 2016 г. па 30 чэрвеня 2017 г. пры адкрыцці новых рахункаў юрыдычных і фізічных асоб банкі адначасова афармляюць кліентам традыцыйныя (13-разрадныя) рахункі і новыя нумары рахункаў IBAN (28-разрадныя). Нумары IBAN таксама прысвоены ўсім рахункам, якія адкрыты да 1 снежня 2016 г.

Практычны пераход банкаў на выкарыстанне ў безнаяўных разліках IBAN і BIC адбудзецца 4 ліпеня 2017 г. Да гэтай даты захоўваецца выкарыстанне дзеючых нумароў рахункаў і ідэнтыфікацыйных кодаў банкаў.

Цяпер банкамі праводзіцца работа па інфармаванні кліентаў аб змяненні з 4 ліпеня 2017 г. нумароў рахункаў і ідэнтыфікацыйных кодаў. У адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства змяненне нумароў рахункаў запатрабуе змянення дзеючых дагавораў юрыдычных і фізічных асоб з банкамі. Парадак унясення змяненняў у дагаворы вызначаюць абслуговыя банкі.

З 4 ліпеня 2017 г. банкі будуць прымаць да выканання толькі тыя плацежныя інструкцыі, якія ўтрымліваюць новыя нумары рахункаў (IBAN) і новыя банкаўскія ідэнтыфікацыйныя коды (BIC). Пры гэтым IBAN і BIC будуць выкарыстоўвацца як пры правядзенні разлікаў унутры краіны, так і для міжнародных разлікаў.

Нумар рахунку IBAN мае фіксаваную даўжыню ў 28 разрадаў, яго структура вызначана з улікам пазіцыі банкаў. Гэтая структура дазваляе банку захаваць у нумары рахунку IBAN 13-значны нумар рахунку, які прямяняецца цяпер, і ў рамках дадатковых разрадаў увесці іншыя літарна-лічбавыя прыкметы ідэнтыфікацыі кліента, здзелкі, банкаўскага прадукту.

З новымі нумарамі рахункаў IBAN кліенты могуць азнаёміцца ў падраздзяленнях банкаў і ў банкаўскіх сістэмах дыстанцыйнага абслугоўвання. Пераход на новыя рахункі не запатрабуе замены дзеючых плацежных картак (для фізічных асоб і карпаратыўных).

Як паведамлялася, рашэнне аб пераходзе беларускіх банкаў на выкарыстанне IBAN і BIC пры ажыццяўленні безнаяўных разлікаў было прынята ў 2015 годзе ў рамках рэалізацыі Плана мерапрыемстваў па ўкараненні метадалогіі стандарту ISO 20022 "Фінансавыя паслугі. Універсальная схема паведамленняў фінансавай індустрыі" ў плацежную сістэму Рэспублікі Беларусь на 2014–2017 гады.

Укараненне IBAN і BIC у практыку безнаяўных разлікаў на тэрыторыі Беларусі і трансгранічных разлікаў павысіць надзейнасць здзяйснення аперацый, паскорыць апрацоўку плацяжоў і знізіць выдаткі пры іх правядзенні, выключыць магчымасць неадназначнай ідэнтыфікацыі ўдзельніка разлікаў.

Па ўсіх пытаннях, што тычацца пераходу на IBAN і BIC, а таксама парадку іх адкрыцця і выкарыстання ў разліках, неабходна звяртацца ў абслуговы банк.




Падзяліцца: