НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Навіны і прэс-рэлізы


print  Версія для друку

31.05.2017

ПРЭС-РЭЛІЗ

Вызначаны пераходны перыяд для ўкаранення нумароў рахункаў у фармаце IBAN

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь зацвердзіў тэрміны пераходнага перыяду для практычнага ўкаранення міжнародных нумароў рахункаў (IBAN, International Bank Account Number). Тэрміны пераходнага перыяду і віды пераводаў, на якія распаўсюджваюцца ўмовы пераходнага перыяду, вызначаны пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2017 г. № 195.

Таксама дакумент рэгламентуе парадак выканання банкамі разліковых дакументаў, якія знаходзяцца ў картатэцы, па плацяжах у бюджэт, дзяржаўныя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, на карысць органаў прымусовага выканання, іншыя актуальныя пытанні, звязаныя з пераходам на IBAN і BIC.

У адпаведнасці з пастановай пераходны перыяд устанаўліваецца ў дачыненні да міжнародных банкаўскіх пераводаў і пераводаў на карысць фізічных асоб па спісах (заработная плата, пенсіі, дапамогі і інш.).

Так, грашовыя сродкі па міжнародных банкаўскіх пераводах, якія паступілі на карысць кліентаў да 4 ліпеня 2017 г. з датай валюціравання пасля 4 ліпеня 2017 г., а таксама сродкі, якія паступаюць кліентам з 4 ліпеня 2017 г. да 31 снежня 2017 г. уключна, з указаннем у міжбанкаўскім плацежным даручэнні нумароў рахункаў бенефіцыяраў, якія дзейнічалі да 4 ліпеня 2017 г., залічваюцца на новыя нумары рахункаў бенефіцыяраў.

Грашовыя сродкі, якія паступаюць з 4 ліпеня 2017 г. да 30 верасня 2017 г. уключна на карысць бенефіцыяраў – фізічных асоб па спісах, у якіх пазначаны нумары рахункаў, якія дзейнічалі да 4 ліпеня 2017 г., залічваюцца на новыя нумары рахункаў бенефіцыяраў – фізічных асоб.

Пастанова таксама змяшчае норму, якая прадпісвае банкам не пазней за 15 чэрвеня 2017 г. забяспечыць інфармаванне кліентаў аб неабходнасці прадстаўлення ў шэрагу выпадкаў заяў у абслугоўваючы банк аб змяненні нумароў рахункаў атрымальнікаў грашовых сродкаў. Асабліва гэта актуальна для пастаянна дзеючых плацежных даручэнняў, якія ўжываюцца фізічнымі асобамі ў мэтах здзяйснення плацяжоў пастаяннага характару. Такія плацежныя даручэнні з 4 ліпеня 2017 г. не будуць выконвацца банкамі ў выпадку адсутнасцi заяў плацельшчыкаў аб змяненні нумароў рахункаў атрымальнікаў і банкаўскіх ідэнтыфікацыйных кодаў абслугоўваючых іх банкаў.

Як паведамлялася, з 4 ліпеня 2017 года Беларусь пераходзіць на міжнародную структуру нумара рахунка (IBAN) і банкаўскага ідэнтыфікацыйнага кода (BIC) у рамках паэтапнага ўкаранення міжнароднага стандарту ISO 20022. IBAN і BIC будуць выкарыстоўвацца як пры правядзенні разлікаў унутры краіны, так і для міжнародных разлікаў. Гэта дасць магчымасць павысіць надзейнасць здзяйснення аперацый, паскорыць апрацоўку плацяжоў і знізіць выдаткі пры іх правядзенні.

З новымі нумарамі рахункаў IBAN кліенты могуць азнаёміцца ў падраздзяленнях банкаў і ў банкаўскіх сістэмах дыстанцыйнага абслугоўвання.

Больш падрабязна з парадкам пераходу на IBAN і BIC можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.




Падзяліцца: