НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Навіны і прэс-рэлізы


print  Версія для друку

09.06.2017

ПРЭС-РЭЛІЗ

Уведзены ў дзеянне даведачны інтэрнэт-рэсурс "Калькулятар IBAN"

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь размясціў на сваім афіцыйным інтэрнэт-сайце сервіс "Калькулятар IBAN", які дазваляе ў online–рэжыме вызначыць нумар бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку контрагента (юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка, натарыуса і адваката, які ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць індывідуальна) у фармаце IBAN.

Для вызначэння нумара бягучага (разліковага) банкаўскага рахунка ў фармаце IBAN у меню сэрвісу неабходна ўвесці 9-значны код банка альбо выбраць яго назву, выбраць валюту рахунка і пазначыць стары нумар рахунка (13 знакаў). Пасля ўводу даных у дыялогавым акне будуць адлюстраваны адпаведныя значэнні рахунка ў фармаце IBAN і BIC.

Сервіс "Калькулятар IBAN" прадастаўляе таксама магчымасць пакетнай апрацоўкі даных.

"Калькулятар IBAN" будзе даступны да 1 кастрычніка 2017 г.

З 4 ліпеня 2017 г. беларускія банкі будуць прымаць да выканання толькі тыя плацежныя інструкцыі, якія ўтрымліваюць новыя нумары рахункаў (IBAN) і новыя банкаўскія ідэнтыфікацыйныя коды (BIC). Пры гэтым IBAN і BIC будуць выкарыстоўвацца як пры правядзенні разлікаў унутры краіны, так і для міжнародных разлікаў.

Укараненне IBAN і BIC у практыку безнаяўных разлікаў на тэрыторыі Беларусі і трансгранічных разлікаў павысіць надзейнасць здзяйснення аперацый, паскорыць апрацоўку плацяжоў і знізіць выдаткі пры іх правядзенні, выключыць магчымасць неадназначнай ідэнтыфікацыі ўдзельніка разлікаў.

Рашэнне аб пераходзе беларускіх банкаў на выкарыстанне IBAN і BIC пры ажыццяўленні безнаяўных разлікаў было прынята ў 2015 годзе ў рамках рэалізацыі Плана мерапрыемстваў па ўкараненні метадалогіі стандарту ISO 20022 "Фінансавыя паслугі. Універсальная схема паведамленняў фінансавай індустрыі" ў плацежную сістэму Рэспублікі Беларусь на 2014–2017 гады .

На сайце Нацыянальнага банка таксама размешчаны актуальныя "пытанні-адказы" для юрыдычных і фізічных асоб па пераводзе банкаўскіх рахункаў у фармат IBAN і BIC.

Па ўсіх пытаннях, што тычацца пераходу на IBAN і BIC, а таксама парадку іх адкрыцця і выкарыстання ў разліках, неабходна звяртацца ў банк, у якім вы абслугоўваецеся.




Падзяліцца: