28.06.2017  
Прэс-рэліз

Стаўка рэфінансавання з 19 ліпеня зніжаецца да 12 працэнтаў гадавых


Праўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб зніжэнні з 19 ліпеня 2017 г. стаўкі рэфінансавання з 13 да 12 працэнтаў гадавых і ставак па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў з 15 да 14 працэнтаў гадавых.

Гэта рашэнне прынята па выніках праведзенага штоквартальнага пасяджэння Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па пытаннях ацэнкі і прагнозу тэндэнцый у эканоміцы, знешнім сектары і грашова-крэдытнай сферы з улікам замацавання станоўчых тэндэнцый у эканоміцы.

Інфляцыя захоўваецца на нізкім узроўні. Паводле ацэнкі, у чэрвені 2017 г. ў гадавым выражэнні яна складзе каля 6,2 працэнта. Пры гэтым назіраецца аднастайнасць дынамікі інфляцыі па таварных групах, што сведчыць аб павышэнні ўстойлівасці яе запаволення. Гэта пацвярджае і дынаміка базавай інфляцыі, якая ў чэрвені 2017 г. ацэньваецца на ўзроўні каля 5,3 працэнта ў гадавым выражэнні.

Замацаванню гэтых тэндэнцый спрыяюць умераныя тэмпы росту грашовай прапановы, пазітыўныя змены ў збалансаванасці плацежнага балансу і ўстойлівасць валютнага рынку.

У чэрвені 2017 г. прырост сярэдняй шырокай грашовай масы па-ранейшаму складзе каля 5 працэнтаў у гадавым выражэнні. Чыстая прапанова замежнай валюты, якая захоўваецца на ўнутраным валютным рынку, станоўча ўплывае на ўзровень золатавалютных рэзерваў і забяспечвае стабільнасць абменнага курсу беларускага рубля.

На гэтым фоне працягваецца запаволенне інфляцыйных чаканняў, што спрыяльна паўплывае на інтэнсіўнасць росту цэн у бліжэйшыя месяцы. Магчымаць далейшага паніжэння працэнтных ставак у эканоміцы будзе вызначацца ўстойлівасцю памяншэння інфляцыйных рызык.