НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Навіны і прэс-рэлізы


print  Версія для друку

27.09.2017

ПРЭС-РЭЛІЗ

Стаўка рэфінансавання з 18 кастрычніка зніжаецца да 11 працэнтаў гадавых

Праўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання з 11,5 да 11 працэнтаў гадавых з 18 кастрычніка 2017 года па выніках штоквартальнага пасяджэння па пытаннях ацэнкі і прагнозу сітуацыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы, якое адбылося 27 верасня.

Інфляцыйныя працэсы працягваюць запавольвацца. У жніўні 2017 года ў гадавым вымярэнні прырост спажывецкіх цэн знізіўся да 5,3 працэнта. Асноўны ўклад у запаволенне гадавых тэмпаў росту спажывецкіх цэн уносяць тавары, якія не схільныя да сезоннага ўплыву і адміністрацыйнага рэгулявання.

Доля тавараў у спажывецкім кошыку, цэны на якія выраслі ў гадавым вымярэнні менш як на 5 працэнтаў, павялічылася ў жніўні 2017 года да 63 працэнтаў (каля 30 працэнтаў – годам раней).

З улікам дынамікі інфляцыі, якая складваецца фактычна, чакаецца, што прырост спажывецкіх цэн складзецца па выніках 2017 года ніжэй, чым прагназавалася раней, – бліжэй да 6 працэнтаў.

Па-ранейшаму не прасочваецца значных рызык узмацнення ў сярэднетэрміновай перспектыве інфляцыйнага ціску з боку плацежнага балансу.

Тэмпы росту грашовай прапановы застаюцца на ўмераным узроўні (прырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў жніўні 2017 года ў гадавым вымярэнні склаў 9 працэнтаў).

Захаванне пэўных інфляцыйных рызык звязана з даволі высокім узроўнем інфляцыйных чаканняў у эканоміцы, а таксама з павелічэннем долі актыўнага складніка у структуры рублёвай грашовай масы.

Далейшыя рашэнні па змяненні працэнтных ставак Нацыянальнага банка будуць вызначацца верагоднасцю і велічынёй рэалізацыі інфляцыйных рызык, якія стрымліваюць дасягненне сярэднетэрміновай мэты па інфляцыі (не больш за 5 працэнтаў у 2020 годзе).




Падзяліцца: