НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Навіны і прэс-рэлізы


print  Версія для друку

06.10.2017

ПРЭС-РЭЛІЗ

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 кастрычніка перавысілі 7,2 млрд. долараў ЗША

Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 кастрычніка 2017 года, па папярэдніх звестках, склалі 7 266,7 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За верасень 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 273,1 млн. долараў ЗША (на 3,9 працэнта) пасля росту ў жніўні на 328,8 млн. долараў ЗША (на 4,9 працэнта). За студзень–верасень 2017 года прырост рэзерваў склаў 2 339,5 млн. долараў ЗША (47,5 працэнта).

Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у верасні спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку за кошт сродкаў дзяржаўнага фінансавага крэдыту Урада Расійскай Федэрацыі і збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Станоўчы ўплыў на рост рэзерваў таксама аказала павелічэнне кошту манетарнага золата і паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.

Урадам і Нацыянальным банкам у верасні выкананы знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце на суме каля 450 млн. долараў ЗША.

У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 751 млн. долараў ЗША (на 18 працэнтаў) – да 4 927,2 млн. долараў ЗША (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 года. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш чым на 500 млн. долараў ЗША.




Падзяліцца: