НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Навіны і прэс-рэлізы


print  Версія для друку

01.11.2017

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ

Зацверджаны новы НСФС для банкаў "Інвестыцыйная нерухомасць"

Нацыянальны стандарт бухгалтарскага ўліку, бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці 40 "Інвестыцыйная нерухомасць" (НСФС 40) зацверджаны пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2017 года № 412, якая ўваходзіць у сілу з 1 студзеня 2018 года.

НСФС 40 вызначае для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый Рэспублікі Беларусь, адкрытага акцыянернага таварыства "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" (далей – банкі) прынцыпы прызнання, спынення прызнання і ацэнкі інвестыцыйнай нерухомасці ў бухгалтарскім уліку, раскрыцця інфармацыі пра яе ў бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці.

Да інвестыцыйнай нерухомасці аднесены зямельныя ўчасткі, будынкі, збудаванні, ізаляваныя памяшканні, машына-месцы, якія знаходзяцца ва ўласнасці банка, аднак часова не выкарыстоўваюцца банкам і здадзены іншым асобам у арэнду (за выключэннем фінансавай арэнды (лізінгу).

Банкам прадпісваецца пры наяўнасцi ўмоў прызнання, прадугледжаных НСФС 40, перавесці ў склад інвестыцыйнай нерухомасці зямельныя ўчасткі, будынкі, збудаванні, ізаляваныя памяшканні, машына-месцы, якія здадзены ў арэнду па стане на 1 студзеня 2018 года.

Прыняцце пастановы № 412 накіравана на захаванне банкамі прынцыпаў паўнаты, зразумеласці бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2013 года "Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці", і павышэнне ўзроўню празрыстасці інфармацыі, якая змяшчаецца ў бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці банкаў.

Пастанова № 412 падрыхтавана з улікам палажэнняў Міжнароднага стандарту фінансавай справаздачнасці (IAS) 40 "Інвестыцыйная нерухомасць", прынятага Саветам па міжнародным стандартам фінансавай справаздачнасці і ўведзенага ў дзеянне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2016 года № 657/20.




Падзяліцца: