НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Навіны і прэс-рэлізы


print  Версія для друку

04.11.2017

ПРЭС-РЭЛІЗ

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лістапада склалі 7,395 млрд. долараў ЗША

Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 лістапада 2017 года, па папярэдніх звестках, склалі 7 395,3 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За кастрычнік 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 128,6 млн. долараў ЗША (на 1,8 працэнта) пасля росту ў верасні 2017 года на 273,1 млн. долараў ЗША (на 3,9 працэнта). За студзень – кастрычнік прырост рэзерваў склаў 2 468,1 млн. долараў ЗША (50 працэнтаў).

Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у кастрычніку спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, уключаючы сродкі чарговага траншу крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР), экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Станоўчы ўплыў на рост рэзерваў таксама аказала паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, і купля замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Урадам і Нацыянальным банкам у кастрычніку выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 700 млн. долараў ЗША.

У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 751 млн. долараў ЗША (на 18 працэнтаў) – да 4 927,2 млн. долараў ЗША (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 года. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш чым на 500 млн. долараў ЗША.




Падзяліцца: