НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Навіны і прэс-рэлізы


print  Версія для друку

10.11.2017

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ

Зацверджаны новы НСФС для банкаў "Арэнда"

Нацыянальны стандарт бухгалтарскага ўліку, бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці 17 "Арэнда" (НСФС 17) зацверджаны пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2017 года № 413, якая ўваходзіць у сілу з 1 студзеня 2018 года.

НСФС 17 устанаўлівае для банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, адкрытага акцыянернага таварыства "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" (далей – банкі) патрабаванні да класіфікацыі арэнды, падыходы да адлюстравання ў бухгалтарскім уліку і ацэнцы актываў, абавязацельстваў, даходаў, расходаў, якія вынікаюць з дагавораў арэнды, а таксама патрабаванні да раскрыцця ў бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці інфармацыі, што адпавядае класіфікацыі арэнды.

Устаноўленыя НСФС 17 патрабаванні будуць прымяняцца да дагавораў арэнды, заключаных з 1 студзеня 2018 года і тых, якія дзейнічаюць на гэту дату, за выключэннем дзеючых дагавораў фінансавай арэнды (лізінгу) з юрыдычнымі асобамі. Пры гэтым банкі маюць права прымяняць устаноўленыя НСФС 17 патрабаванні да дагавораў фінансавай арэнды (лізінгу), якія заключаны з юрыдычнымі асобамі і дзейнічаюць па стане на 1 студзеня 2018 года.

У сувязі са змяненнем падыходаў да адлюстравання ў бухгалтарскім уліку аперацый, звязаных з перадачай маёмасці ў арэнду, адначасова адмяняецца Інструкцыя па бухгалтарскім уліку аперацый, якія звязаны з перадачай асноўных сродкаў у фінансавую арэнду (лізінг) або арэнду, у банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, зацверджаная пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2014 года № 238.

Пастанова № 413 распрацавана з улікам палажэнняў Міжнароднага стандарту фінансавай справаздачнасці (IAS) 17 "Арэнда", прынятага Фондам Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці і ўведзенага ў дзеянне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2016 года № 657/20.




Падзяліцца: