НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Навіны і прэс-рэлізы


print  Версія для друку

30.11.2017

ПРЭС-РЭЛІЗ

Аб рашэннях у галіне грашова-крэдытнай палітыкі

Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь 30 лістапада 2017 г. прыняты шэраг рашэнняў у галіне грашова-крэдытнай палітыкі.

За апошнія два гады на фоне запаволення інфляцыйных працэсаў узровень даларызацыі эканомікі Рэспублікі Беларусь знізіўся, але па-ранейшаму застаецца высокім. Доля валютных укладаў у агульнай структуры дэпазітаў паменшылася да 67,9 працэнта ў кастрычніку 2017 года з 76,2 працэнта ў студзені 2016 года.

Для замацавання і ўзмацнення гэтай станоўчай тэндэнцыі з 1 студзеня 2018 г. павышаецца нарматыў адлічэнняў банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый у фонд абавязковых рэзерваў ад прыцягнутых сродкаў у замежнай валюце з 15 да 17 працэнтаў.

Акрамя таго, у рамках падрыхтоўкі да пераходу з пачатку 2018 года да новага аперацыйнага арыенціру грашова-крэдытнай палітыкі – працэнтнай стаўкі па аднадзённых міжбанкаўскіх крэдытах у нацыянальнай валюце – з 1 снежня 2017 г. зніжаюцца стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў з 13 да 12 працэнтаў гадавых.

Гэтыя меры будуць садзейнічаць павышэнню прывабнасці аперацый у беларускіх рублях у параўнанні з валютнымі.

У далейшым Нацыянальны банк працягне рэалізацыю мер, накіраваных на зніжэнне даларызацыі эканомікі.




Падзяліцца: