НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Навіны і прэс-рэлізы


print  Версія для друку

07.12.2017

ПРЭС-РЭЛІЗ

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 снежня перавысілі 7,4 млрд. долараў ЗША

Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 снежня 2017 года, па папярэдніх звестках, склалі 7 413,7 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За лістапад 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 18,4 млн. долараў ЗША (на 0,2 працэнта) пасля росту ў кастрычніку 2017 года на 128,6 млн. долараў ЗША (на 1,8 працэнта). За студзень – лістапад прырост рэзерваў склаў 2 486,5 млн. долараў ЗША (50,5 працэнта).

Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у лістападзе спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а таксама паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце. Станоўчы ўплыў на ўзровень рэзерваў таксама аказала павелічэнне кошту манетарнага золата.

Урадам і Нацыянальным банкам у лістападзе выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 314 млн. долараў ЗША.

У 2016 годзе золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 751 млн. долараў ЗША (на 18 працэнтаў) – да 4 927,2 млн. долараў ЗША (у эквіваленце) на 1 студзеня 2017 года. Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год прадугледжаны рост золатавалютных рэзерваў у вызначэнні ССРД МВФ не менш чым на 500 млн. долараў ЗША.




Падзяліцца: