26.12.2017

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ

Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Дуброўка скальная" серыі "Адроджаныя расліны"

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь з 26 снежня 2017 г. выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Дуброўка скальная" серыі "Адроджаныя расліны":

срэбную – наміналам 20 рублёў, масай 33,63 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, тыражом 1 000 штук;

медна-нікелевую – наміналам 1 рубель, масай 13,16 г, дыяметрам 32,00 мм, тыражомм 2 000 штук.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры ў крузе – дэкаратыўная кампазіцыя ў форме кветкі з чатырма пялёсткамі, на якой намаляваныя расліны, што ўваходзяць у гэтую серыю; унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай); злева ад наміналу – год чаканкі, справа – проба сплаву (на срэбнай манеце).

Рэверс: у цэнтры – рэльефная дэкаратыўная выява расліны дуброўкі скальнай, справа і злева ад якой буйным планам намаляваныя фрагменты гэтай расліны; па крузе надпісы: унізе – "Potentilla rupestris", уверсе – "Дуброўка скальная".

Манеты адчаканены на РДП "Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан" якасцю: сярэбраныя – "пруф", медна-нікелевая – "пруф-лайк".

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.