26.12.2017

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ

Нацыянальны банк пачынае штоквартальную публікацыю матэрыялаў па інфляцыйных чаканнях насельніцтва

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь пачынае штоквартальную публікацыю матэрыялаў па інфляцыйных чаканнях насельніцтва.

Першы аналіз інфляцыйных чаканняў, які публікуецца, падрыхтаваны на аснове праведзенага ў лістападзе 2017 года сацыялагічнага апытання, у якім прынялі ўдзел 1000 рэспандэнтаў Рэспублікі Беларусь (мужчыны і жанчыны ва ўзросце, старэйшым за 18 гадоў).

Апытанне праводзілася метадам асабістага інтэрв'ю па месцы жыхарства па замове і на аснове распрацаванай Нацыянальным банкам анкеты, у якую ўваходзяць тры блокі пытанняў: кошты, пакупкі, зберажэнні.

Абагульненыя колькасныя паказчыкі адчуваемай і чакаемай інфляцыі прыведзены на аснове ацэнкі Нацыянальнага банка.