НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Навіны і прэс-рэлізы


print  Версія для друку

07.02.2018

ПРЭС-РЭЛІЗ

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 лютага склалі 6,5 млрд. долараў ЗША

Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 лютага 2018 года, па папярэдніх даных, склалі 6 477,4 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За студзень 2018 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 837,9 млн. долараў ЗША (на 11,5 працэнта).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках студзеня абумоўлена планавым пагашэннем Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля 1,4 млрд. долараў ЗША, з якіх 835,8 млн. долараў ЗША склалі абавязацельствы Рэспублікі Беларусь па дзяржаўных аблігацыях, размешчаных на міжнародным фінансавым рынку.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у студзені спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце. Станоўчы ўплыў на ўзровень рэзерваў таксама аказала павелічэнне кошту манетарнага золата.

За 2017 год золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 2,4 млрд. долараў ЗША (на 48,5 працэнта) – да 7 315,3 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам пагашэння Урадам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш за 6 млрд. долараў ЗША.




Падзяліцца: