НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Навіны і прэс-рэлізы


print  Версія для друку

12.02.2018

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ

Аб падпісанні дагавора аб стварэнні ААТ "Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "Белінкасгруп"

9 лютага 2018 года ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь адбылося падпісанне дамовы аб стварэнні ААТ "Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "Белінкасгруп". Дагавор падпісалі Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур, намеснік Старшыні Праўлення ААТ "АСБ Беларусбанк" Сяргей Мельнік і Старшыня Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Анатоль Лысюк.

Дагавор падпісаны з мэтай выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2018 г. № 45 "Аб стварэнні адкрытага акцыянернага таварыства" і вызначае парадак ажыццяўлення сумеснай дзейнасці па стварэнні арганізацыі, умовы фарміравання статутнага фонду, унясення ўкладаў заснавальнікаў, а таксама мэты і віды дзейнасці ствараемага акцыянернага таварыства.

Умовамі дагавора доля ўдзелу Нацыянальнага банка ў ствараемым акцыянерным таварыстве вызначана ў памеры 44%, ААТ "АСБ Беларусбанк" – 49%, ААТ "Белаграпрамбанк" – 7%.

Пасля падпісання дагавора адбыўся першы ўстаноўчы сход адкрытага акцыянернага таварыства "Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "Белінкасгруп". На сходзе былі прыняты ключавыя рашэнні па пытаннях зацвярджэння Статута арганізацыі, ацэнкі кошту неграшовага ўкладу, які ўносіцца банкамі-акцыянерамі ў статутны фонд НКФА, аб выпуску акцый, аб утварэнні органаў кіравання таварыства і абранні членаў органаў кіравання і членаў рэвізійнай камісіі, а таксама аб прызначэнні кіраўніка НКФА, яго намеснікаў, галоўнага бухгалтара.

У адпаведнасці з прынятым рашэннем Старшынёй Праўлення ААТ "Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "Белінкасгруп" прызначаны Андрэй Пасканны.

У найбліжэйшай перспектыве з мэтай рэалізацыі праекта плануецца выкананне працэдурных пытанняў па фарміраванні грашовай часткі статутнага фонду НКФА і падача заявы на дзяржаўную рэгістрацыю "Белінкасгруп".

ААТ "Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "Белінкасгруп" ствараецца з мэтай скарачэння агульнадзяржаўных выдаткаў і павышэння эфектыўнасці функцыянавання банкаўскай сістэмы. Асноўнымі задачамі "Белінкасгруп" будуць з'яўляцца – аказанне садзейнічання Нацыянальнаму банку ў забеспячэнні наяўнага грашовага абарачэння, арганізацыя цэнтралізаванай сістэмы збору, апрацоўкі і дастаўкі наяўных грашовых сродкаў і іншых каштоўнасцей пры аказанні касава-інкасатарскіх паслуг банкаўскай сістэме Рэспублікі Беларусь, суб'ектам гаспадарання, правядзенне касавых аперацый.

Стварэнне спецыялізаванай арганізацыі з прымяненнем перадавога вопыту і лепшых сусветных практык дазволіць рэалізаваць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь інавацыйную мадэль наяўнага грашовага абароту. Новыя прынцыпы ўзаемадзеяння ўдзельнікаў рынку банкаўскіх паслуг дазволяць захаваць цэнтралізаваную кіруемасць наяўным грашовым абарачэннем і арганізаваць эфектыўнае абарачэнне грашовай наяўнасці.




Падзяліцца: