НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Навіны і прэс-рэлізы


print  Версія для друку

12.02.2018

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ

Нацыянальны банк аб'яўляе аб правядзенні конкурсу відэаблогераў

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь аб'яўляе аб правядзенні конкурсу відэаблогераў на тэму "Грошы маюць значэнне". Конкурс прымеркаваны да правядзення з 12 па 18 сакавіка 2018 года ў Рэспубліцы Беларусь Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week).

У конкурсе могуць прыняць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 10 да 31 года. Для гэтага неабходна зняць відэаролік працягласцю не больш за 2 хвіліны, у якім будзе раскрыта важнасць такіх асноўных прынцыпаў фінансавай граматнасці, як планаванне даходаў і расходаў, разумнае запазычанне, захаванне, параўнанне і аналіз пры выбары фінансавай паслугі, ацэнка фінансавых рызык. Сваю конкурсную работу (відэаролік) альбо спасылку на яе на www.youtube.com неабходна да 28 лютага 2018 года накіраваць на электронны адрас media@tutby.com з пазнакай "Грошы маюць значэнне".

Галоўны прыз – грашовая прэмія ў памеры 1000 беларускіх рублёў. Таксама грашовымі прэміямі будуць адзначаны работы, якія зоймуць другое і трэцяе месца, – 700 і 500 беларускіх рублёў адпаведна. Вынікі конкурсу будуць аб'яўлены не пазней за 18 сакавіка 2018 года.

Падрабязная інфармацыя пра конкурс (тэрміны і парадак яго правядзення, патрабаванні, якія прад'яўляюцца да ўдзельнікаў і іх конкурсных работ) размешчана на Адзіным інтэрнэт-партале фінансавай граматнасці насельніцтва www.fingramota.by.




Падзяліцца: