07.03.2018  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 сакавіка склалі 7,1 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 сакавіка 2018 года, па папярэдніх даных, склалі 7 093,4 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За люты 2018 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 616,1 млн. долараў ЗША (на 9,5 працэнта) пасля зніжэння ў студзені 2018 года на 837,9 млн. долараў ЗША (на 11,5 працэнта).

Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у лютым спрыялі паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў еўрааблігацый, паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а таксама купля замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Урадам і Нацыянальным банкам у лютым выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 470 млн. долараў ЗША.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам пагашэння Урадам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш за 6 млрд. долараў ЗША.