02.05.2018  
Інфармацыйнае паведамленне

Аб новай версіі інтэрнэт-сайта Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь


Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь у рамках удасканалення сістэмы знешніх камунікацый і павышэння транспарэнтнасці сваёй дзейнасці з 2 мая 2018 года ўводзіць у эксплуатацыю новую версію афіцыйнага інтэрнэт-сайта, якая падрыхтавана Нацыянальным банкам у супрацоўніцтве з ТАА "Астронім Сістэмс" і ААТ "Цэнтр банкаўскіх тэхналогій".

Пры распрацоўцы сайта выкарыстана тэхналогія адаптыўнага дызайну, што павышае зручнасць успрымання інфармацыі аб дзейнасці Нацыянальнага банка для карыстальнікаў розных мабільных устройств і персанальных камп’ютараў.

Таксама ў новай версіі сайта рэалізаваны пераход на вертыкальную навігацыю, што павышае гібкасць яго структуры. Найбольш важныя паказчыкі на галоўнай старонцы, такія як, напрыклад, мэтавыя паказчыкі манетарнай палітыкі, курсы валют і іншыя, аб'яднаны ў асобны блок з функцыяй "індывідуальнай настройкі". Значнай мадэрнізацыі падвергліся таксама ўнутраныя старонкі інтэрнэт-сайта.

Акрамя таго, новы сайт мае версію для слабавідушчых.

Таксама інфармуем, што вэб-сэрвісы, API і сэрвісы атрымання даных у фармаце XML у новай версіі сайта працуюць на тэхналогіі ASP.NET MVC. Функцыянал гэтых сэрвісаў будзе захаваны ў поўным аб'ёме. Пры гэтым да 1 чэрвеня 2018 года таксама можна будзе скарыстацца старымі версіямі сэрвісаў, размешчаных па адрасах:

Па ўсіх пытаннях, звязаных з функцыянаваннем новай версіі сайта, звяртайцеся на электронную пошту адміністрацыі інтэрнэт-сайта: email@nbrb.by.