03.05.2018  
Інфармацыйнае паведамленне

Аптымізуюцца аб'ёмы, формы і парадак прадстаўлення справаздачнасці суб'ектамі рынку Форэкс


У Рэспубліцы Беларусь аптымізуюцца аб'ёмы, формы і парадак прадстаўлення справаздачнасці суб'ектамі пазабіржавога рынку Форэкс. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2018 г. № 153 "Аб справаздачнасці Нацыянальнага форэкс-цэнтра, форэкс-кампаній, банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый па пытаннях, звязаных з дзейнасцю на пазабіржавым рынку Форэкс" (далей – пастанова № 153), якая ўваходзіць у сілу з 1 кастрычніка 2018 г.

У адпаведнасці з пастановай № 153 справаздачнасць аб усіх аперацыях суб'ектаў пазабіржавога рынку Форэкс і іх кліентаў павінна будзе змяшчаць звесткі аб аперацыях, якія здзейснены з выкарыстаннем не толькі праграмнага забеспячэння, якое дазваляе мець мноства рознанакіраваных і (або) аднанакіраваных пазіцый па асобным базавым актыве (хеджынгавая сістэма ўліку пазіцый), але і праграмнага забеспячэння, якое дазваляе мець па асобным базавым актыве толькі адну пазіцыю (нетынгавая сістэма ўліку пазіцый).

Новыя форма і аб'ём справаздачнасці таксама забяспечаць большую супастаўнасць яе даных з данымі лог-файлаў кліентаў, у якіх ажыццяўляецца пратакаліраванне дзеянняў кліента і суб'ектаў пазабіржавога рынку Форэкс па аперацыях кліента з безпаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі. Больш высокая супастаўнасць гэтых даных павысіць эфектыўнасць іх выкарыстання пры вырашэнні спрэчных сітуацый паміж суб'ектамі пазабіржавога рынку Форэкс і іх кліентамі.

Акрамя таго, пастановай № 153 прадугледжана інфармаванне Нацыянальным форэкс-цэнтрам Нацыянальнага банка аб выяўленых фактах істотнага адхілення цаны базавага актыву ад сярэдняй цаны на яго па рынку ў адпаведны момант часу пры здзяйсненні суб'ектамі пазабіржавога рынку Форэкс аперацый з беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі. Гэта мера дазволіць узмацніць кантроль за выкананнем суб'ектамі рынку патрабаванняў аб выкананні распараджэння кліента аб фіксацыі цаны базавага актыву на лепшых для кліента ўмовах у дадзены момант часу.

Змяненні, якія ўносяцца ў справаздачнасць, якая дзейнічае, будуць спрыяць далейшаму развіццю пазабіржавога рынку Форэкс у Рэспубліцы Беларусь і ўзмацненню мер, якія накіраваны на абарону кліентаў форэкс-кампаній. Пры гэтым знізіцца адміністрацыйная нагрузка на суб'ектаў пазабіржавога рынку Форэкс і павысіцца эфектыўнасць выканання Нацыянальным форэкс-цэнтрам задачы па выяўленні парушэнняў пры здзяйсненні аперацый з беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі.