31.05.2018  
Прэс-рэліз

Пытанні супрацоўніцтва цэнтральных банкаў Беларусі і Літвы абмеркаваны на сустрэчы ў Мінску


Актуальныя пытанні супрацоўніцтва цэнтральных банкаў Беларусі і Літвы разгледжаны 31 мая 2018 года падчас візіту ў Мінск дэлегацыі Банка Літвы.

У ходзе перагавораў бакі на чале са Старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Паўлам Калаурам і Старшынёй Банка Літвы Вітасам Васіляускасам абмеркавалі асаблівасці рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі цэнтральнымі банкамі дзвюх краін, перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж імі, а таксама пытанні развіцця лічбавых тэхналогій і павышэння кібербяспекі ў банкаўскім сектары.

Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства абмяняліся думкамі аб ходзе рэалізацыі твінінг-праекта Еўрапейскага саюза "Умацаванне патэнцыялу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь". Праект рэалізуецца кансорцыумам банкаў: Нямецкім Федэральным банкам, Нацыянальным банкам Польшчы і Банкам Літвы.