07.06.2018  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 чэрвеня склалі 6,94 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 чэрвеня 2018 года, па папярэдніх звестках, склалі 6 939,6 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За май 2018 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 98,5 млн. долараў ЗША (на 1,4 працэнта) пасля росту ў красавіку 2018 года на 43,5 млн. долараў ЗША (на 0,6 працэнта).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках мая абумоўлена планавым пагашэннем Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля 331 млн. долараў ЗША.

Падтрыманню ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў у маі спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам пагашэння Урадам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш за 6 млрд. долараў ЗША.