07.06.2018  
Прэс-рэліз

Дзяржаўны Банк Развіцця Кітая атрымаў дазвол адкрыць прадстаўніцтва ў Мінску


Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь дазволіў Дзяржаўнаму Банку Развіцця Кітая адкрыць прадстаўніцтва ў горадзе Мінску. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 5 чэрвеня 2018 г. № 256.

Прадстаўніцтва ў Мінску ствараецца для вывучэння магчымасцей развіцця гандлёва-эканамічных сувязяў паміж дзвюма краінамі.

Дзяржаўны Банк Развіцця Кітая зарэгістраваны 1 ліпеня 1994 г. і ажыццяўляе банкаўскую дзейнасць на падставе фінансавай ліцэнзіі № 00599183 ад 13 чэрвеня 2017 г., выдадзенай Камісіяй па рэгуляванні банкаўскай дзейнасці Кітая.

У цяперашні час на тэрыторыі Беларусі зарэгістравана 4 прадстаўніцтвы замежных банкаў з Расіі і Германіі, Міждзяржаўнага банка.