07.06.2019  
Прэс-рэліз

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 чэрвеня склалі 8,1 млрд. долараў ЗША


Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 чэрвеня 2019 года, па папярэдніх звестках, склалі 8 090,0 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).

За май 2019 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 521,6 млн. долараў ЗША (на 6,9 працэнта) пасля росту ў красавіку 2019 года на 322,7 млн. долараў ЗША (на 4,5 працэнта).

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у маі спрыялі паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

У маі 2019 года Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 140 млн. долараў ЗША.

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за 7,1 млрд. долараў ЗША.