API атрымання афіцыйнага курса беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь

1. Поўны пералік замежных валют, у адносінах да якіх Нацыянальным банкам устанаўліваецца афіцыйны курс беларускага рубля:

Адрас запыту: https://www.nbrb.by/api/exrates/currencies[/{cur_id}]

Вынік: Вяртае масіў аб'ектаў класа Currency. Калі ўказаны cur_id, то вяртаецца адзін аб'ект Currency.

Клас Currency змяшчае наступныя ўласцівасці:

  • Cur_ID – унутраны код
  • Cur_ParentID – гэты код выкарыстоўваецца для сувязі, пры змяненнях назвы, колькасці адзінак да якой устанаўліваецца курс беларускага рубля, літарнага, лічбавага кодаў і г. д. фактычна адной і той жа валюты*.
  • Cur_Code – лічбавы код
  • Cur_Abbreviation – літарны код
  • Cur_Name – назва валюты на рускай мове
  • Cur_Name_Bel – назва на беларускай мове
  • Cur_Name_Eng – назва на англійскай мове
  • Cur_QuotName – назва валюты на рускай мове, якая змяшчае колькасць адзінак
  • Cur_QuotName_Bel – назва на беларускай мове, якая змяшчае колькасць адзінак
  • Cur_QuotName_Eng – назва на англійскай мове, якая змяшчае колькасць адзінак
  • Cur_NameMulti – назва валюты на рускай мове ў множным ліку
  • Cur_Name_BelMulti – назва валюты на беларускай мове ў множным ліку*
  • Cur_Name_EngMulti – назва на англійскай мове ў множным ліку*
  • Cur_Scale – колькасць адзінак замежнай валюты
  • Cur_Periodicity – перыядычнасць устанаўлення курса (0 – штодня, 1 – штомесяц)
  • Cur_DateStart – дата ўключэння валюты ў пералік валют, да якіх устанаўліваецца афіцыйны курс бел. рубля
  • Cur_DateEnd – дата выключэння валюты з пераліку валют, да якіх устанаўліваецца афіцыйны курс бел. рубля

Прыклады выкарыстання:

2. Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўстанаўліваецца Нацыянальным банкам на канкрэтную дату:

Адрас запыту: https://www.nbrb.by/api/exrates/rates[/{cur_id}]

Параметры (GET):

  • ondate** – дата, на якую запытваецца курс (калі не зададзена, то вяртаецца курс на сёння)
  • periodicity – перыядычнасць устанаўлення курса (0 – штодня, 1 – штомесяц)
  • parammode – фармат аргумента cur_id: 0 – унутраны код валюты, 1 – трохзначны лічбавы код валюты ў адпаведнасці са стандартам ІСО 4217, 2 – трохзначны літарны код валюты (ІСО 4217). Па змаўчанні = 0

Пры выкарыстанні літарнага або лічбавага кода валюты (ІСО 4217) улічвайце яго значэнне на запытваемую дату.

    Вынік: Вяртае масіў аб'ектаў класа Rate. Калі паказаны cur_id, то вяртаецца адзін аб'ект Rate.

    Клас Rate змяшчае наступныя ўласцівасці:

    • Cur_ID – унутраны код
    • Date – дата, на якую запытваецца курс
    • Cur_Abbreviation – літарны код
    • Cur_Scale – колькасць адзінак замежнай валюты
    • Cur_Name – назва валюты на рускай мове ў множным альбо ў адзіночным ліку, у залежнасці ад колькасці адзінак
    • Cur_OfficialRate – курс*

    Прыклады выкарыстання:

    3. Атрыманне дынамікі афіцыйнага курса беларускага рубля ў адносінах да зададзенай замежнай валюты (не больш чым за 365 дзён):

    Адрас запыту: https://www.nbrb.by/api/exrates/rates/dynamics/{cur_id}

    Параметры (GET):

    • startdate** – дата пачатку запытваемага перыяду
    • enddate** – дата заканчэння запытваемага перыяду

    Вынік: Вяртае масіў аб'ектаў класа RateShort.

    Клас RateShort змяшчае наступныя ўласцівасці:

    • Cur_ID – унутраны код
    • Date – дата, на якую запытваецца курс
    • Cur_OfficialRate – курс*

    Прыклады выкарыстання:

    Заўвага. Калі ў любы з пералічаных метадаў перадаецца няправільны код валюты, то вяртаецца 404 памылка. Калі на запытваемую дату курс не ўстаноўлены, вяртаецца пусты масіў.

    Класы для распрацоўкі дадаткаў на C#.

    Прыклад выкарыстання API (на javascript)


    * Поле можа прымаць пустое значэнне (null).

    ** Поўны пералік падтрымліваемых фарматаў дат можна знайсці па адрасе: https://msdn.microsoft.com/ru-ru/library/az4se3k1(v=vs.110).aspx



     Вашы заўвагі і прапановы па рабоце API просьба накіроўваць на адрас: email@nbrb.by.