Галоўная
→ БАНК СЁННЯ
→ Пра банк
→ Структурныя падраздзяленні
→ Галоўнае ўпраўленне па Гомельскай вобласці
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка па Гомельскай вобласці
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 9, 246050, г. Гомель, Рэспубліка Беларусь Час працы:
Панядзелак – чацверг 8:30 – 17:30
Пятніца 8:30 – 16:15
Абед 13:00–13:45
вул. Савецкая, 9, 246050, г. Гомель, Рэспубліка Беларусь Час працы:
Панядзелак – чацверг 8:30 – 17:30
Пятніца 8:30 – 16:15
Абед 13:00–13:45
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка па Гомельской вобласці (далей -- Галоўнае ўпраўленне) з’яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і дзейнічае выключна ў інтарэсах Рэспублікі Беларусь на рэгіянальным узроўні.
Галоўнае ўпраўленне ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і дзейнічае на падставе Палажэння аб Галоўным упраўленні Нацыянальнага банка па Гомельской вобласці.
Першачарговая задача Галоўнага ўпраўлення – рэалізацыя грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Гомельскай вобласці і кантроль за яе выкананнем.
Асноўнымі задачамі Галоўнага ўпраўлення з'яўляюцца:
- ажыццяўленне нагляднай і кантрольнай дзейнасці;
- правядзенне маніторынгу фінансавай стабільнасці;
- стварэнне ўмоў для бесперабойнага функцыянавання банкаўскага сектара;
- умацаванне даверу грамадскасці да палітыкі, якая праводзіцца Нацыянальным банкам.
У адпаведнасці з асноўнымі задачамі Галоўнае ўпраўленне выконвае наступныя функцыі:
- удзельнічае ў праверках (праводзіць праверкі) банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, юрыдычных асоб, якія не з'яўляюцца банкамі або нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі і прызнаюцца ўваходзячымі ў склад банкаўскага холдынга, ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", лізінгавых і мікрафінансавых арганізацый;
- удзельнічае ў падрыхтоўцы сумесна з Галоўным упраўленнем інспекцыі Нацыянальнага банка выніковых дакументаў (даведак, актаў, заключэнняў, рэкамендацый і іншых) па выніках праведзеных праверак банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, юрыдычных асоб, якія не з'яўляюцца банкамі або нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі і прызнаюцца ўваходзячымі ў склад банкаўскіх холдынгаў, ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", лізінгавых і мікрафінансавых арганізацый;
- выносіць у дачыненні да лізінгавых і мікрафінансавых арганізацый прадпісанні аб устараненні парушэнняў, выяўленых у ходзе праверак, кантралюе іх выкананне;
- ажыццяўляе маніторынг дзейнасці фінансавых пасрэднікаў і інфармацыі аб паслугах, якія аказваюцца імі на тэрыторыі вобласці;
- аналізуе стан крэдытавання эканомікі вобласці па банках і сектарах эканомікі;
- ажыццяўляе комплексную ацэнку фінансавага стану арганізацый вобласці, у тым ліку вывучэнне дынамікі паказчыкаў дзейнасці арганізацый, ацэнку эфектыўнасці кіравання пры змяненні макраэканамічных умоў;
- выяўляе прычыны, якія абумоўліваюць негатыўныя тэндэнцыі ў фінансавым стане арганізацый вобласці, вызначае перспектывы захавання фінансавай стабільнасці;
- ажыццяўляе маніторынг дзейнасці арганізацый вобласці, заснаваны на правядзенні рэгулярных апытанняў, для выяўлення тэндэнцый эканамічных працэсаў у вобласці, іх аналізу і прагнозу, рыхтуе аналітычныя матэрыялы ў рамках функцыянавання рэспубліканскай сістэмы "Маніторынг прадпрыемстваў";
- удзельнічае ў рэалізацыі функцый Нацыянальнага банка пры ажыццяўленні валютных аперацый;
- выдае дазволы Нацыянальнага банка на падаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый;
- праводзіць аналіз стану знешняй дэбіторскай запазычанасці арганізацый вобласці з улікам выдадзеных дазволаў;
- удзельнічае ў межах кампетэнцыі Галоўнага ўпраўлення ў рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі Нацыянальнага банка;
- рэалізуе мерапрыемствы па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва;
- разглядае звароты юрыдычных і фізічных асоб у адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку звароты спажыўцоў паслуг, што аказваюць банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацы і адкрытае акцыянернае таварыства "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый, лізінгавыя і мікрафінансавыя арганізацыі ў сувязі з парушэннем правоў такіх спажыўцоў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага ўпраўлення, і прымае меры па абароне гэтых правоў у парадку, устаноўленым Нацыянальным банкам;
- арганізуе і вядзе адміністрацыйныя працэсы ад імя Нацыянальнага банка;
- прадастаўляе крэдытныя справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка па запытах (заявах) суб'ектаў і карыстальнікаў крэдытных гісторый у межах прадастаўленых паўнамоцтваў;
- ажыццяўляе іншыя функцыі, якія ў адпаведнасці з лакальнымі прававымі актамі Нацыянальнага банка замацаваны за Галоўным упраўленнем;
- ажыццяўляе функцыі, неабходныя для забеспячэння дзейнасці Галоўнага ўпраўлення, у тым ліку рэалізуе мерапрыемствы па ахове працы, забеспячэнні пажарнай бяспекі і супрацьпажарнага рэжыму, абароне ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароне ў адпаведнасці з заканадаўствам, лакальнымі прававымі актамі і распарадчымі дакументамі Нацыянальнага банка.