Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці

Паштовы адрас:
вул. Карбышава, 17, 230023, г. Гродна, Рэспубліка Беларусь
Час працы:
Панядзелак – чацверг 8:30 – 17:30
Пятніца 8:30 – 16:15
E-mail:

Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і дзейнічае выключна ў інтарэсах Рэспублікі Беларусь на рэгіянальным узроўні.

Галоўнае ўпраўленне ў сваёй дзейнасці кіруецца Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Статутам Нацыянальнага банка, іншым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дзейнічае на падставе Палажэння аб Галоўным упраўленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.

Першачарговая задача Галоўнага ўпраўлення – рэалізацыя грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у Гродзенскай вобласці і кантроль за яе выкананнем.

Асноўнымі задачамі Галоўнага ўпраўлення з'яўляюцца:

  • ажыццяўленне нагляднай і кантрольнай дзейнасці;
  • правядзенне маніторынгу фінансавай стабільнасці;
  • стварэнне ўмоў для бесперабойнага функцыянавання банкаўскага сектара;
  • умацаванне даверу грамадскасці да палітыкі, якая праводзіцца Нацыянальным банкам.

У адпаведнасці з асноўнымі задачамі Галоўнае ўпраўленне выконвае наступныя функцыі:

  • удзельнічае ў праверках (праводзіць праверкі) банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, юрыдычных асоб, якія не з'яўляюцца банкамі або нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі і прызнаюцца ўваходзячымі ў склад банкаўскага холдынгу, ААТ «Банк Развіцця Рэспублікі Беларусь», лізінгавых і мікрафінансавых арганізацый;
  • удзельнічае ў падрыхтоўцы сумесна з Галоўным упраўленнем інспекцыі Нацыянальнага банка выніковых дакументаў (даведак, актаў, заключэнняў, рэкамендацый і іншых) па выніках праведзеных праверак банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, юрыдычных асоб, якія не з'яўляюцца банкамі або нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі і прызнаюцца ўваходзячымі ў склад банкаўскіх холдынгаў, ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», лізінгавых і мікрафінансавых арганізацый;
  • выносіць у дачыненні да лізінгавых і мікрафінансавых арганізацый прадпісанні аб устараненні парушэнняў, выяўленых у ходзе праверак, кантралюе іх выкананне;
  • ажыццяўляе маніторынг дзейнасці фінансавых пасрэднікаў і інфармацыі аб паслугах, якія аказваюцца імі на тэрыторыі вобласці;
  • аналізуе стан крэдытавання эканомікі вобласці па банках і сектарах эканомікі;
  • ажыццяўляе комплексную ацэнку фінансавага стану арганізацый вобласці, у тым ліку вывучэнне дынамікі паказчыкаў дзейнасці арганізацый, ацэнку эфектыўнасці кіравання пры змяненні макраэканамічных умоў;
  • выяўляе прычыны, якія абумоўліваюць негатыўныя тэндэнцыі ў фінансавым стане арганізацый вобласці, вызначае перспектывы захавання фінансавай стабільнасці;
  • ажыццяўляе маніторынг дзейнасці арганізацый вобласці, заснаваны на правядзенні рэгулярных апытанняў, для выяўлення тэндэнцый эканамічных працэсаў у вобласці, іх аналізу і прагнозу, рыхтуе аналітычныя матэрыялы ў рамках функцыянавання рэспубліканскай сістэмы «Маніторынг прадпрыемстваў»;
  • удзельнічае ў рэалізацыі функцый Нацыянальнага банка пры ажыццяўленні валютных аперацый;
  • выдае дазволы Нацыянальнага банка на падаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый;
  • праводзіць аналіз знешняй дэбіторскай запазычанасці арганізацый вобласці з улікам выдадзеных дазволаў;
  • удзельнічае ў межах кампетэнцыі Галоўнага ўпраўлення ў рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі Нацыянальнага банка;
  • рэалізуе мерапрыемствы па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва;
  • разглядае звароты юрыдычных і фізічных асоб у адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку звароты спажыўцоў паслуг, якія аказваюцца банкамі, нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі і адкрытым акцыянерным таварыствам "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый, лізінгавымі і мікрафінансавымі арганізацыямі ў сувязі з парушэннем правоў такіх спажыўцоў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага ўпраўлення, і прымае меры па абароне гэтых правоў у парадку, устаноўленым Нацыянальным банкам;
  • арганізуе і вядзе адміністрацыйныя працэсы ад імя Нацыянальнага банка;
  • прадастаўляе крэдытныя справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка па запытах (заявах) суб'ектаў і карыстальнікаў крэдытных гісторый у межах прадастаўленых паўнамоцтваў;
  • ажыццяўляе іншыя функцыі, якія ў адпаведнасці з лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Нацыянальнага банка замацаваны за Галоўным упраўленнем;
  • ажыццяўляе функцыі, неабходныя для забеспячэння дзейнасці Галоўнага ўпраўлення, у тым ліку рэалізуе мерапрыемствы па ахове працы, забеспячэнні пажарнай бяспекі і супрацьпажарнага рэжыму, абароне ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароне ў адпаведнасці з заканадаўствам, лакальнымі прававымі актамі і распарадчымі дакументамі Нацыянальнага банка.