Галоўная
→ БАНК СЁННЯ
→ Пра банк
→ Структурныя падраздзяленні
→ Галоўнае ўпраўленне па Віцебскай вобласці
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка па Віцебскай вобласці
Паштовы адрас:
вул. Леніна, 17, 210015, г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь Час працы:
Панядзелак – чацвер 8:30 – 17:30
Пятніца 8:30 – 16:15
Абед 13:00–13:45 Тэлефон: +375 212 29-74-08
вул. Леніна, 17, 210015, г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь Час працы:
Панядзелак – чацвер 8:30 – 17:30
Пятніца 8:30 – 16:15
Абед 13:00–13:45 Тэлефон: +375 212 29-74-08
Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка па Віцебскай вобласці (далей – Галоўнае ўпраўленне) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Галоўнае ўпраўленне ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Палажэннем аб Галоўным упраўленні Нацыянальнага банка па Віцебскай вобласці.
Асноўнымі задачамі Галоўнага ўпраўлення з'яўляюцца:
- ажыццяўленне нагляднай і кантрольнай дзейнасці;
- правядзенне маніторынгу фінансавай стабільнасці;
- стварэнне ўмоў для бесперабойнага функцыянавання банкаўскага сектара;
- умацаванне даверу грамадскасці да палітыкі, якая праводзіцца Нацыянальным банкам.
У адпаведнасці з асноўнымі задачамі Галоўнае ўпраўленне выконвае наступныя функцыі:
- удзельнічае ў праверках (праводзіць праверкі) банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, юрыдычных асоб, якія не з'яўляюцца банкамі або нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі і прызнаюцца ўваходзяымі ў склад банкаўскага холдынга, ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", лізінгавых і мікрафінансавых арганізацый;
- удзельнічае ў падрыхтоўцы сумесна з Галоўным упраўленнем інспекцыі Нацыянальнага банка выніковых дакументаў (даведак, актаў, заключэнняў, рэкамендацый і іншых) па выніках праведзеных праверак банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, юрыдычных асоб, якія не з'яўляюцца банкамі або нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі і прызнаюцца ўваходзячымі ў склад банкаўскіх холдынгаў, ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", лізінгавых і мікрафінансавых арганізацый;
- выносіць у дачыненні да лізінгавых і мікрафінансавых арганізацый прадпісанні аб устараненні парушэнняў, выяўленых у ходзе праверак, кантралюе іх выкананне;
- ажыццяўляе маніторынг дзейнасці фінансавых пасярэднікаў і інфармацыі аб аказваемых імі паслугах на тэрыторыі вобласці;
- аналізуе крэдытаванне эканомікі вобласці па банках і сектарах эканомікі;
- ажыццяўляе комплексную ацэнку фінансавага стану арганізацый вобласці, у тым ліку вывучэнне дынамікі паказчыкаў дзейнасці арганізацый, ацэнку эфектыўнасці кіравання пры змене макраэканамічных умоў;
- выяўляе прычыны, якія абумоўлівае негатыўныя тэндэнцыі ў фінансавым стане арганізацый вобласці, вызначае перспектывы захавання фінансавай стабільнасці;
- ажыццяўляе маніторынг дзейнасці арганізацый вобласці, заснаваны на правядзенні рэгулярных апытанняў, для выяўлення тэндэнцый эканамічных працэсаў у вобласці, іх аналізу і прагнозу, рыхтуе аналітычныя матэрыялы ў рамках функцыянавання рэспубліканскай сістэмы “Маніторынг прадпрыемстваў”;
- ўдзельнічае ў рэалізацыі функцый Нацыянальнага банка пры ажыццяўленні валютных аперацый;
- выдае дазволы Нацыянальнага банка на падаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый;
- праводзіць аналіз знешняй дэбіторскай запазычанасці арганізацый вобласці з улікам выдадзеных дазволаў;
- удзельнічае ў межах кампетэнцыі Галоўнага ўпраўлення ў рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі Нацыянальнага банка;
- рэалізуе мерапрыемствы па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва;
- разглядае звароты юрыдычных і фізічных асоб у адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку звароты спажыўцоў паслуг, што аказваюцца банкамі, нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі і ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый, лізінгавымі і мікрафінансавымі арганізацыямі ў сувязі з парушэннем правоў такіх спажыўцоў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Галоўнага ўпраўлення, і прымае меры па абароне гэтых правоў у парадку, устаноўленым Нацыянальным банкам;
- арганізуе і вядзе адміністрацыйныя працэсы ад імя Нацыянальнага банка;
- прадастаўляе крэдытныя справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка па запытах (заявах) суб'ектаў і карыстальнікаў крэдытных гісторый у межах прадастаўленых паўнамоцтваў;
- ажыццяўляе функцыі, неабходныя для забеспячэння дзейнасці Галоўнага ўпраўлення, у тым ліку рэалізуе мерапрыемствы па ахове працы, забеспячэнні пажарнай бяспекі і супрацьпажарнага рэжыму, абароне ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароне ў адпаведнасці з заканадаўствам, лакальнымі прававымі актамі і распарадчымі дакументамі Нацыянальнага банка;
- ажыццяўляе іншыя функцыі, якія ў адпаведнасці з лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Нацыянальнага банка замацаваны за Галоўным упраўленнем.