Інфармацыя для аўтараў

Рэдакцыйная палітыка грунтуецца на прынцыпах аб'ектыўнасці, высокіх патрабаванняў да якасці публікацый, абавязковага рэцэнзавання навуковых публікацый, аператыўнасці і даступнасці ў рабоце з аўтарамі, захавання аўтарскіх і сумежных правоў.
Публікацыі ў часопісе для аўтараў бясплатныя.
Рэдакцыя мае права размяшчаць электронныя версіі артыкулаў на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка https://www.nbrb.by.
Да разгляду прымаюцца толькі арыгінальныя работы высокага навуковага ўзроўню, якія не былі накіраваны ў іншыя выданні. Аўтары гарантуюць, што прадстаўленыя ў рэдакцыю артыкулы не знаходзяцца на разглядзе ў іншых выданнях.
Артыкулы могуць быць напісаны на беларускай або рускай мове.
Артыкулы прымаюцца па электроннай пошце bvb@nbrb.by.
Рукапіс прадстаўляецца ў рэдакцыю ў электронным выглядзе і на папяровым носьбіце, падпісваецца ўсімі аўтарамі. Ён павінен быць аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі рэдакцыі.

З аўтарам заключаецца Аўтарскі дагавор аб перадачы невыключнага права на выкарыстанне артыкула з мэтай яго далейшага ўзнаўлення (тыражавання), распаўсюджвання, размяшчэння ў базах даных, перакладу на іншыя мовы.
Публікацыя артыкулаў у часопісе «Банкаўскі веснік» без заключэння дагавора немагчымая. З тэкстам можна азнаёміцца па спасылкам Аўтарскі дагавор і Дадатак да Аўтарскага дагавора. Дагавор, Дадатак да Аўтарскага дагавора і Акт прыёму-перадачы правоў на выкарыстанне артыкула прадстаўляюцца ў рэдакцыю ў двух экзэмплярах.

Аўтары гарантуюць, што ўсе прадстаўленыя даныя і матэрыялы з'яўляюцца сапраўднымі, не парушаюць правоў іншых асоб і іх публікацыя не з'яўляецца раскрыццём сакрэтнай або канфідэнцыяльнай інфармацыі.
Аўтары нясуць адказнасць за дакладнасць прадстаўленых у публікацыі звестак, фактаў, лічбаў і іншай інфармацыі.

Артыкулы павінны адпавядаць патрабаванням, якія прад'яўляюцца да акадэмічнай публікацыі:

  • мець навуковую навізну;
  • утрымліваць пастаноўку праблемы;
  • мець выразную структуру;
  • абапірацца на дастатковае кола навуковых крыніц.

Размяшчэнне ў рукапісах матэрыялаў рэкламнага характару не дапускаецца.

Рэдакцыя часопіса "Банкаўскі веснік" пры разглядзе артыкула ажыццяўляе праверку матэрыялу на антыплагіят. Плагіят непрымальны ў любой з яго форм: даслоўнага капіравання без спасылкі на крыніцу, перафразавання без спасылкі на крыніцу, а таксама самаплагіяту (калі элементы артыкула раней апублікаваны, аўтары абавязаны на гэта спаслацца). Загадзя ілжывыя і недакладныя звесткі з'яўляюцца недапушчальнымі.
Калі артыкул, які паступіў, не задавальняе мінімальным патрабаванням часопіса (па тэматыцы, навуковым узроўні, афармленні), рэдакцыя мае права адхіліць яго. Рэдакцыя можа адхіліць артыкул самастойна без экспертнай ацэнкі рэцэнзентаў, калі ён будзе палічаны не адпаведным тэматыцы часопіса альбо ўзроўню якасці, які патрабуецца. Аўтарам абавязкова паведамляецца пра прынятае рашэнне аб публікацыі. Яны маюць магчымасць азнаёміцца з тэкстам рэцэнзіі.
Станоўчая рэцэнзія не з'яўляецца дастатковай падставай для публікацыі артыкула. Канчатковае рашэнне аб мэтазгоднасці публікацыі артыкула прымаецца галоўным рэдактарам часопіса.
Пры наяўнасці ў рэцэнзіі рэкамендацый па выпраўленні і дапрацоўцы артыкула рэдакцыя накіроўвае аўтару тэкст рэцэнзіі з прапановай улічыць іх пры падрыхтоўцы новага варыянта артыкула або аргументавана іх абвергнуць.
Аўтары павінны актыўна ўдзельнічаць у працэсе рэдагавання рукапісу, аператыўна прадстаўляць абгрунтаваныя адказы на рэцэнзіі і ўносіць неабходныя змяненні па запытах рэцэнзентаў і рэдакцыі. Аўтар, які прадстаўляе артыкул, павінен забяспечыць згоду ўсіх суаўтараў (пры іх наяўнасці) з яго канчатковым варыянтам.