Патрабаванні рэдакцыі да афармлення публікацый

Афармленне:

  1. Максімальны аб'ём – 14–18 старонак, шрыфт – Times New Roman, кегль – 14 пт, міжрадковы інтэрвал – адзінарны, палі – 1,5 см з усіх бакоў.
  2. Усе абрэвіятуры і скарачэнні павінны быць расшыфраваны пры першым згадванні (напрыклад: Еўрапейскі цэнтральны банк (далей – ЕЦБ); іпатэчныя ашчадныя аблігацыі (далей – ІАА).
  3. Дакумент павінен быць прадстаўлены ў фармаце Microsoft Word (.doc) або rich text format (.rtf). Шрыфт – Times New Roman, кегль – 14 пт.
  4. Назва (загаловак) артыкула і падзагалоўкі пішуцца малымі (маленькімі) літарамі, выкарыстоўваюцца вялікія літары толькі там, дзе гэта неабходна (у пачатку першага слова, у назвах і імёнах уласных і т. п.).
  5. Не дапускаецца выкарыстанне прабелаў для абазначэння першага радка абзаца. Для гэтага задаюцца параметры ва ўкладцы Абзац.
  6. Паміж знакам % і лічбай прабел не ставіцца (55%).
  7. Паміж знакам № і лічбай прабел патрэбны (№ 21).
  8. Працяжнік павінен быць сярэдняга памеру (набіраецца пры адначасовым націску клавіш "Ctrl" і "-").
  9. Двукоссі ва ўсім артыкуле павінны быць у адным стылі – парныя двукоссі « » (елачка).
  10. Пры наборы трэба ставіць непарыўны прабел ("Ctrl" + "Shift" + прабел) паміж:
    • ініцыяламі і прозвішчам (І.І. Іваноў);
    • скарочанымі словамі і імёнамі ўласнымі, з якімі яны спалучаюцца (напрыклад: г. Мінск);
    • камбінацыямі скарочаных слоў (напрыклад: і т. п.; г. зн.); лічбамі і словамі (скарочанымі або поўнымі) або спецыяльнымі знакамі, якія адносяцца да гэтых лічбаў (напрыклад: 100 р.; 50 штук, № 5);
    • класамі ў мнагазначных цэлых лічбах, набраных арабскімі лічбамі (напрыклад: 8 690 972).

Малюнкі, табліцы, формулы

  1. Не дапускаецца ўстаўляць табліцы і тэкст у выглядзе малюнкаў. Тэкст малюнка павінен дадавацца асобным файлам у фармаце Word. Для кожнай дыяграмы і табліцы прадастаўляецца табліца даных у Excel, на аснове якой яны пабудаваны.
  2. Табліцы, малюнкі павінны мець парадкавую нумарацыю. Нумарацыя малюнкаў і табліц вядзецца асобна. Калі малюнак або табліца ў артыкуле адзін або адна, то нумары не прастаўляюцца.
  3. Малюнкі і табліцы павінны мець загалоўкі, якія не могуць быць іх часткай.
  4. У тэксце артыкула абавязкова павінны быць спасылкі на табліцы і малюнкі (прыклад: "для ілюстрацыі гэтага заключэння на малюнку 1 прадстаўлена дынаміка…" альбо "…карціна інстытуцыйнага развіцця дэманстравала тэндэнцыі, характэрныя для развітых краін (табліца 2)".
  5. Усе табліцы і малюнкі павінны мець спасылку на аўтара, калі яны запазычаныя (напрыклад: Крыніца: [2, с. 45]), або быць падпісаны "Заўвага. Распрацоўка аўтара", а таксама "Заўвага. Распрацоўка аўтара на аснове [3]" – нумар крыніцы ў канцы артыкула.
  6. Малюнкі павінны быць згрупаваны (г. зн. не павінны "развальвацца" пры перамяшчэнні і фармаціраванні).
  7. Набор формул павінен ажыццяўляцца ў рэдактары формул Mathe Type.

Фота аўтара

  1. Фотаздымак аўтара дасылаецца ў выглядзе арыгінальнага файла добрай якасці (не менш за 300 DPI) у фармаце JPEG або TIFF.
  2. Не дапускаецца капіраванне фатаграфіі ў Word або PDF.

Афармленне бібліяграфіі

  1. Пасля тэксту артыкула прыводзіцца бібліяграфічны спіс, аформлены згодна з патрабаваннямі ВАК.
  2. Прыклад афармлення крыніцы «Даследаванні банка» выданне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь): Мірончык, Н.Л. Аналіз фактараў эканамічнага росту ў Рэспубліцы Беларусь на аснове вытворчай функцыі / Н.Л. Мірончык, С.В. Суднік, Е.Е. Качэрская // Банкаўскі веснік. – Тэматычны выпуск "Даследаванні банка № 9". – Красавік, 2016. – 55 с.
  3. У бібліяграфічных крыніцах паміж словам і знакам (:), словам і (;), а таксама паміж ініцыяламі прабелы не ставяцца.