Інфармацыйна-аналітычны і навукова-практычны часопіс Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь "Банкаўскі веснік"

Выдаецца з красавіка 1992 года.
Часопіс унесены ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па эканамічных навуках.
Журнал уваходзіць у Расійскі індэкс навуковага цытавання (РІНЦ).

Часопіс "Банкаўскі веснік" заснаваны Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны банк выступае таксама ў ролі рэдакцыі і ўласніка рэдакцыйнай маёмасці часопіса.
Часопіс зарэгістраваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь 20.03.2009. Пасведчанне аб рэгістрацыі № 175.
Пункт гледжання рэдакцыі не заўсёды супадае з меркаваннем аўтараў.
Артыкулы ў раздзеле "Навуковыя публікацыі" папярэдне рэцэнзаваліся.
Перадрукоўка матэрыялаў – згодна з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб аўтарскім праве і сумежных правах".
Распаўсюджваецца па падпісцы, а таксама ёсць у адкрытым доступе. Рэжым доступу: https://www.nbrb.by/bv/. Рэдакцыя зыходзіць з наступнага прынцыпу: свабодны адкрыты доступ да вынікаў даследаванняў спрыяе глабальнаму абмену ведамі.

Часопіс выходзіць 1 раз у месяц.
Таксама часопіс мае электронныя дадаткі:
– Інфармацыйны выпуск (выходзіць штомесяц);
– Даследаванні банка (выдаецца па меры неабходнасці).

Тэматыка часопіса:

  • грашова-крэдытная палітыка;
  • фінансавыя рынкі;
  • банкаўская дзейнасць;
  • фінансавыя інстытуты;
  • дзяржаўнае кіраванне;
  • эканоміка.
Часопіс імкнецца прадастаўляць шырокі спектр навуковых пунктаў гледжання ў названых галінах.

Задачы часопіса:

  • удзел у рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі Нацыянальнага банка;
  • фарміраванне аўтарытэтнай пляцоўкі для абмеркавання навуковых ідэй, праблем і задач у такіх сферах, як эканоміка, фінансы, банкаўская дзейнасць, фінансавыя тэхналогіі;
  • садзейнічанне развіццю навуковых даследаванняў у галінах, якія адпавядаюць тэматыцы часопіса;
  • адлюстраванне асноўных вынікаў навукова-даследчай і навукова-практычнай дзейнасці спецыялістаў Нацыянальнага банка ў навуковых галінах, прадугледжаных тэматыкай часопіса;
  • прапаганда асноўных дасягненняў у галінах навукі, якія развіваюцца ў Нацыянальным банку.

Рэдакцыйна-выдавецкі савет

П.А. Мамановіч
(старшыня савета, галоўны рэдактар)
А.А. Ціханаў
(намеснік старшыні савета)
А.М. Цімашэнка
(намеснік галоўнага рэдактара)
А.Ф. Галаў
Д.Л. Калечыц
С.В. Калечыц
А.Ф. Кірэева
М.М. Кавалёў
В.Н. Камкоў
І.В. Новікава
С.В. Салак (адказны сакратар)
У.І. Тарасаў
Ю.М. Ясінскі

Рэдакцыя:

Галоўны рэдактар:
П.А. Мамановіч
Нам. галоўнага рэдактара:
А.М. Цімашэнка
Адказны сакратар:
С.В. Салак
Рэдактары:
І.У. Гілевіч I.Gilevich@nbrb.by,
В.Я. Кудзіна V.Kudina@nbrb.by
Т.У. Варанец T.Voronec@nbrb.by

Падпісныя індэксы:
індывідуальная падпіска – 74829;
ведамасная падпіска – 748292.

Адрас рэдакцыі: 220008, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 20
Тэлефон: (017) 219-23-85, 219-23-87
Тэлефон / факс: (017) 227-17-01
E-mail: bvb@nbrb.by