Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2009 года 2019 года выпуску, якія знаходзяцца ў абарачэнні. 5 рублёў

image description
1 2 3 4 4 6 6 8
image description
3 5 6 6 6 7 7

Вадзяны знак

Лакальны камбінаваны: паўтонавы ў выглядзе фрагмента асноўнай выявы пярэдняга боку, філігранны (светлы) у выглядзе лічбы наміналу "5".

image description

Ахоўная нітка

Металізаваная аконнага (ныраючага) тыпу, якая выходзіць на паверхню пярэдняга боку ў выглядзе прамавугольнікаў. Пры разгляданні банкнота на прасвет ахоўная нітка выглядае скразной цёмнай паласой з негатыўным (светлым) тэкстам у прамой і перавернутай выяве.

image description

Сумяшчальная выява

Фрагмент наміналу на пярэднім баку сумяшчаецца на прасвет з фрагментам наміналу на адваротным баку, утвараючы цэласную выяву наміналу банкнота.

image description

Металаграфскае друкаванне

Асноўная выява пярэдняга боку банкнота, лічбавае і літарнае абазначэнне наміналу, тэкст "НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ" і паметка для людзей з аслабленым зрокам маюць павялічаную таўшчыню фарбавага слою, дзякуючы чаму добра ўспрымаюцца навобмацак.

image description

Антыкапіравальная сетка

На белым фоне банкнота надрукаваны элементы ў выглядзе тонкіх антыкапіравальных ліній, якія пры капіраванні або сканіраванні банкнота могуць утвараць на копіі "муар".

image description

Мікратэкст

Тэксты БЕЛАРУСЬ, НБРБ, якія бесперапынна паўтараюцца, і лічбавае абазначэнне наміналу, аддрукаваныя на пярэднім і адваротным баках банкнота, чытаюцца пры павелічэнні.

image description

Серыйныя нумары

Складаюцца з дзвюхлітарнай серыі і нумара з сямі лічбаў, якія маюць розную вышыню, выкананы высокім спосабам друку.

image description

Паметка для людзей з аслабленым зрокам

Элемент мае павялічаную таўшчыню фарбавага слоя, дзякуючы чаму добра ўспрымаецца навобмацак.