Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2009 года 2020 года выпуску, якія знаходзяцца ў абарачэнні. 50 рублёў

image description
1 2 3 4 4 4 6 6 6 6 6 8
image description
3 5 6 6 6 6 6 7 7 9

Вадзяны знак

Лакальны камбінаваны: паўтонавы ў выглядзе фрагмента асноўнай выявы пярэдняга боку, філігранны (светлы) у выглядзе лічбавага абазначэння наміналу "50".

image description

Ахоўная нітка

Металізаваная аконнага (ныраючага) тыпу, якая выходзіць на паверхню пярэдняга боку ў выглядзе прамавугольнікаў. Пры разгляданні банкнота на прасвет ахоўная нітка выглядае суцэльнай цёмнай паласой са светлым тэкстам "Br50" у прамым і перавернутым выглядзе.

image description

Сумяшчальная выява

Фрагмент наміналу на пярэднім баку сумяшчаецца на прасвет з фрагментам наміналу на адваротным баку, утвараючы цэласную выяву наміналу банкнота.

image description

Металаграфскае друкаванне

Асноўная выява пярэдняга боку банкнота, лічбавае і літарнае абазначэнне наміналу, тэкст "НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ" і метка для людзей з аслабленым зрокам маюць павялічаную таўшчыню фарбавага слою, дзякуючы чаму добра ўспрымаюцца навобмацак.

image description

Антыкапіравальная сетка

Тонкія лініі, якія пры капіраванні або сканіраванні банкнота ўтвараюць пабочны малюнак.

image description

Мікратэкст

Тэксты "БЕЛАРУСЬ", "НБРБ", якія бесперапынна паўтараюцца, і лічбы наміналу; чытаюцца пры павелічэнні.

image description

Серыйны нумар

Складаецца з дзвюхлітарнай серыі і нумара з сямі лічбаў, якія маюць розную вышыню, выкананы высокім спосабам друкавання. Вертыкальны серыйны нумар валодае магнітнымі ўласцівасцямі. Гарызантальны серыйны нумар люмінісцыруе зялёным колерам пад уздзеяннем УФ-выпраменьвання.

image description

Паметка для людзей з аслабленым зрокам

Элемент мае павялічаную таўшчыню фарбавага слою, дзякуючы чаму добра ўспрымаецца навобмацак.

image description

Колерапераменная фарба

Пры нахіленні банкнота лічбы наміналу змяняюць колер з залацістага на зялёны.