Манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. 1 капейка

  • Намінал: 1 капейка
  • Уведзена ў абарачэнне: 1 ліпеня 2016 года
  • Дыяметр, мм: 15,00
  • Маса, г: 1,55
  • Таўшчыня, мм: 1,25
  • Сплаў: сталь, пакрытая меддзю
  • Колер: чырвоны

Аверс

рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, пад ім надпісы ў два радкі: БЕЛАРУСЬ і 2009.

Рэверс

у цэнтры лічбавае абазначэнне наміналу – 1, злева ад лічбы вертыкальна размешчаны надпіс – КАПЕЙКА, справа – стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту.

Гурт

гладкі.