Памятныя манеты "Спасы"
Дата выпуску ў абарачэнне: 12 жніўня 2009 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная. Паверхня манет аксiдзiравана.
Аверс
у крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры – салярны знак у выглядзе васьмiканцовай геаметрычнай фiгуры з элементамi дэкору, якi сiмвалiзуе сонечныя промнi; пад iм указаны: год чаканкi, на срэбнай манеце – проба сплаву; па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ (на срэбнай) i АДЗIН РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).
Рэверс
у цэнтры – адлюстраванне мядовых сотаў, яблынi (на срэбнай манеце ўстаўка з сiнтэтычнага крышталя аранжавага колеру, якая iмiтуе спелае яблыка) i ржанога снапа – сiмвалаў мядовага, яблыневага i хлебнага Спасаў; па баках – рэльефныя элементы беларускага нацыянальнага арнаменту; унiзе па крузе надпiс: СПАСЫ.