Памятная манета "2 рублі"

Дата выпуску ў абарачэнне: 01 ліпеня 2016 года

Дызайн: Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з надпісамі БЕЛАРУСЬ, якія паўтараюцца, і элементам нацыянальнага арнаменту.

Аверс

у цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; па крузе надпісы: уверсе – БЕЛАРУСЬ, унізе – 2009, паміж імі – стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту.

Рэверс

у цэнтры – лічбавае абазначэнне наміналу – 2, злева ад лічбы 2 па дыяганалі размешчаны надпіс – РУБЛІ; справа і злева ад лічбы – стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту.