Памятныя манеты "Легенда пра пчалу"

Дата выпуску ў абарачэнне: 28 снежня 2017 года

Дызайн: А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,62 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 1 100 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 115 рублёў 00 капеек
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 15,5 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 33 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 15 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры на фоне стылізаванай выявы кола калаўрота размешчаны выявы пчол і соты; унізе – намінал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), злева ад наміналу – год чаканкі, справа – проба сплаву (на срэбнай).

Рэверс

у цэнтры – стылізаваная выява пчалы, міфалагічных вобразаў і сімвалаў беларускіх легенд. Справа па крузе надпіс: ЛЕГЕНДА ПРА ПЧАЛУ.