Памятныя манеты "Унутраныя войскi Беларусі. 100 год"

Дата выпуску ў абарачэнне: 06 лютага 2018 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная , проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 1 500 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 100 рублёў 00 капеек
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 13,16 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 32 мм
  • тыраж: 2 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 13 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс па крузе: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – эмблема ўнутраных войскаў Рэспублікі Беларусь; унізе па крузе указаны: намінал – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву).

Рэверс

у цэнтры ў кальцы з выявай сцяга Рэспублікі Беларусь, выкананага ў геральдычнай стылістыцы, – выява зубра, упісанага ў карту Беларусі, абрамленую разыходнымі промнямі і лаўровай галінай; па крузе надпісы: уверсе – УНУТРАНЫЯ ВОЙСКІ. 100 ГОД; унізе – Айчына, Гонар, Абавязак.