Памятная манета "Год Свінні"

Дата выпуску ў абарачэнне: 20 снежня 2018 года

Дызайн: аверс: С. Заскевіч (Беларусь), рэверс: А. Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы" Варшава, Польшча
  • Срэбная, проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 38,61 мм
  • тыраж: 1 000 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 120 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з насечкай.

Аверс

у знешнім крузе ўверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – намінал 20 РУБЛЁЎ, справа – год чаканкі; злева – проба сплаву.
Ва ўнутраным крузе ў цэнтры – кампазіцыя, якая складаецца з элементаў гадзіннікавага механізму, Cонца і Месяца; у цэнтры гадзіннікавага механізму – устаўка з фіяніту; па крузе – лічбы, якія абазначаюць гады з 2013 па 2024, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага месячнага календара; золатам выдзелены асобныя элементы цэнтральнай кампазіцыі і 2019 (Год Свінні).

Рэверс

у цэнтры – выява свінні ў атычэнні манет; уверсе – пазалочаны кітайскі іерогліф, які абазначае свінню; унізе – надпіс: ГОД СВІННІ.