Памятныя манеты "75 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне"

Дата выпуску ў абарачэнне: 14 красавіка 2020 года

Дызайн: А.Навасёлава (Беларусь)
Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
  • Срэбная, проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф"
  • дыяметр: 50 мм
  • тыраж: 999 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 115 рублёў 00 капеек
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 19,5 г
  • якасць: "пруф-лайк"
  • дыяметр: 37 мм
  • тыраж: 1 999 шт.
Адпускныя цэны:
  • без футарала – 15 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў –кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, унізе: па цэнтры – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), справа − год чаканкі, злева – проба сплаву (на срэбнай); у цэнтры – стылізаваная дэкаратыўная кампазіцыя, якая сімвалізуе Вечны агонь, на фоне салюту з геаметрычных элементаў арнаменту.

Рэверс

у цэнтры – стылізаваная дэкаратыўная кампазіцыя, якая складаецца з кветкі, пяціканцовай зоркі і геаметрычных элементаў арнаменту, уверсе па крузе надпіс: 75 ГОД ПЕРАМОГІ.