Памятныя манеты "550 гадоў здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці"

Дата выпуску ў абарачэнне: 14 красавіка 2020 года

Дызайн: С Някрасава (Беларусь)
Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
  • Срэбная, проба срэбра: 999
  • намінал: 100 рублёў
  • маса манеты: 93,3 г
  • маса срэбра ў чысціні: 93,3 г
  • якасць: "пруф", з выбарачным аксідаваннем і выбарачным залачэннем
  • дыяметр: 65 мм
  • тыраж: 599 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 425 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 80 г
  • якасць: "пруф-лайк", з выбарачным аксідаваннем
  • дыяметр: 65 мм
  • тыраж: 1 999 шт.
Адпускныя цэны:
  • у футарале – 75 рублёў 00 капеек
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў-кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

уверсе – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры – выява комплексу Жыровіцкага манастыра; па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – 100 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву).

Рэверс

у цэнтры – рэльефная выява шануемай копіі Жыровіцкай іконы Божай Маці; па крузе надпіс: 550 ГАДОЎ ЗДАБЫЦЦЯ ЦУДАТВОРНАЙ ЖЫРОВІЦКАЙ ІКОНЫ БОЖАЙ МАЦІ.