Памятныя манеты "Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень"

Дата выпуску ў абарачэнне: 14 красавіка 2020 года

Дызайн: С. Някрасава (Беларусь)
Чаканка: РДП "Казахстанскі манетны двор НБ РК", Усць-Каменагорск, Казахстан"
  • Срэбная, проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • маса манеты: 33,63 г
  • маса срэбра ў чысціні: 31,1 г
  • якасць: "пруф", з лічбавым друкаваннем
  • дыяметр: 50 мм
  • тыраж: 1 599 шт.
няма ў наяўнасці
  • Медна-нікелевая
  • намінал: 1 рубель
  • маса манеты: 30 г
  • якасць: "пруф-лайк", з лічбавым друкаваннем
  • дыяметр: 50 мм
  • тыраж: 2 999 шт.
няма ў наяўнасці

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў –кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс

у цэнтры – рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, па крузе надпісы: уверсе – РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; унізе – 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай), год чаканкі (на срэбнай – проба сплаву).

Рэверс

у цэнтры – рэльефная выява памятнага знака індустрыяльнага парку; справа і злева ад яго – каляровы малюнак Дзяржаўных сцягоў Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі; над імі – надпіс на кітайскай мове "Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі Камень"; пад памятным знакам – лічбы 5.12; па крузе надпіс: "КІТАЙСКА-БЕЛАРУСКІ ІНДУСТРЫЯЛЬНЫ ПАРК "ВЯЛІКІ КАМЕНЬ".