Памятныя манеты "Купалле"
Дата выпуску ў абарачэнне: 15 ліпеня 2004 года
Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь)Чаканка: ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў – выступаючы кант па акружнасцi. Кант манет рыфлёны.
Аверс
у крузе, абведзеным геаметрычным арнаментам, – рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм – год чаканкi (на срэбнай – проба сплаву); па крузе надпiсы: у верхняй частцы – РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ на срэбнай i АДЗIН РУБЕЛЬ – на медна-нiкелевай. У цэнтры размешчаны салярны знак у выглядзе васьмiканечнай зоркi, упрыгожанай рамбiчным дэкорам, вакол якога салярныя знакi меншых памераў.
Рэверс
у цэнтры на фоне ўзыходзячага над прыродным ландшафтам сонца – рэльефная выява мiфалагiчнай папараць-кветкi (на срэбнай манеце – з устаўкай сiнтэтычнага крышталя чырвонага колеру). З левага i правага бакоў ад выявы – элементы беларускага нацыянальнага арнаменту з купальскай матывацыяй. Пад квiтнеючай папараццю – надпiс дэкаратыўным шрыфтам: КУПАЛЛЕ.