Разліковыя велічыні стандартнай рызыкі

З 1 сакавіка 2019 года Нацыянальны банк увёў у дзеянне сістэму мер макрапрудэнцыяльнага характару, накіраваную на абмежаванне сістэмнай рызыкі, якая генерыруецца бізнес-мадэлямі банкаў з павышаным рызыка-апетытам.

У аснове гэтай сістэмы мер ляжыць падыход, у адпаведнасці з якім да банкаў, якія рэалізуюць такія бізнес-мадэлі, прымяняюцца павышаныя рэгулятарныя патрабаванні ў галіне дастатковасці капіталу, фарміравання спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых страт і фарміравання фонду абавязковых рэзерваў. У якасці індыкатару, які ўказвае на павышаны ўзровень рызыкі, бізнес-мадэляў, што рэалізуюцца банкамі, выкарыстоўваецца перавышэнне працэнтных ставак па новых укладах (дэпазітах), якія ўстанаўліваюцца банкамі, крэдытах і эмітаваных аблігацыях над адпаведнымі разліковымі велічынямі стандартнай рызыкі (далей – РВСР).

РВСР разлічваецца Нацыянальным банкам штомесяц на аснове сярэдніх працэнтных ставак па шасці фінансавых інструментах крэдытна-дэпазітнага рынку ў нацыянальнай валюце сістэмна значных банкаў, аднесеных да групы значнасці 1:

новых тэрміновых адзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб;

новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб (у разбіўцы па тэрмінах размяшчэння: ад 1 да 6 месяцаў уключна, ад 6 месяцаў да 1 года ўключна, звыш 1 года);

новых крэдытах, прадастаўленых фізічным і юрыдычным асобам (без уліку крэдытаў, прадастаўленых на льготных умовах па рашэннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь, за кошт сродкаў рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання).

У аснове алгарытму разліку РВСР ляжыць сярэдняе арыфметычнае, а таксама мера варыяцыі працэнтных ставак, якія прымаюцца ў разлік.

РВСР для новых тэрміновых банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) разлічваюцца на аснове даных аб сярэдніх працэнтных стаўках па ўкладах (дэпазітах) фізічных асоб, а прымяняюцца для ўкладаў (дэпазітаў) як фізічных, так і юрыдычных асоб.

Табліца – Значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі, працэнты гадавых

Пералік паказчыкаў Значэнне, працэнты гадавых
сакавік 2019 г. красавік 2019 г. май 2019 г. чэрвень 2019 г. ліпень 2019 г. жнівень 2019 г. верасень 2019 г. катрычнік 2019 г.
РВСР для новых тэрміновых адзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных і юрыдычных асоб 7,79 7,97 7,91 7,79 7,60 7,45 7,22 7,19
РВСР для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных і юрыдычных асоб з тэрмінам размяшчэння ад 1 да 6 месяцаў уключна 9,67 9,79 10,06 9,86 9,69 9,67 9,61 9,72

РВСР для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных і юрыдычных асоб з тэрмінам размяшчэння ад 6 месяцаў да 1 года ўключна

10,59 10,65 10,96 10,84 10,71 10,72 10,66 10,63

РВСР для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных і юрыдычных асоб з тэрмінам размяшчэння больш за 1 год

12,66 12,74 12,94 12,98 12,93 12,94 12,88 12,87

РВСР для новых крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (без уліку льготных)

11,87 11,99 12,04 12,00 11,84 11,84 11,77 11,75

РВСР для новых крэдытаў, прадастаўленых фізічным асобам (без уліку льготных)

15,41 15,49 15,55 15,36 14,59 14,50 13,81 13,70