Буфер сістэмнай значнасці

Буфер сістэмнай значнасці – надбаўка да значэння нарматыву дастатковасці асноўнага капіталу I узроўню банка, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі, якая ўстанаўліваецца для абмежавання негатыўнага ўздзеяння на ўстойлівасць банкаўскай сістэмы, выкліканага пагаршэннем фінансавага стану банка, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі, аднесенага (ай) да ліку сістэмна значных.

Значэнне буфера сістэмнай значнасці складае:

1,5 працэнтнага пункта для сістэмна значных банкаў і НКФА групы значнасці I;

1 працэнтны пункт для сістэмна значных банкаў і НКФА групы значнасці II.

Парадак вызначэння сістэмна значных банкаў і НКФА рэгламентаваны Інструкцыяй аб парадку вызначэння сістэмна значных банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый. Пералік сістэмна значных банкаў і НКФА пераглядаецца штогод і размяшчаецца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка. З актуальным пералікам можна азнаёміцца тут.