Інструменты абмежавання пазыковай нагрузкі фізічных асоб

Да такіх інструментаў належаць:

  1. Паказчык пазыковай нагрузкі (ППН) – працэнтныя суадносіны памеру штомесячнага плацяжу па аперацыях крэдытнага характару (плацяжы па крэдытных дагаворах, дагаворах пазыкі з мікрафінансавымі арганізацыямі, дагаворах факторынгу, лізінгу і інш.) да памеру сярэднямесячнага даходу крэдытаатрымальніка. ППН разлічваецца пры прадастаўленні крэдыту на спажывецкія патрэбы. Гэты паказчык не павінен перавышаць 40%. У выпадку перавышэння ўстаноўленага значэння запазычанасць па такіх крэдытах павінна складаць не больш за 10% ад агульнай сумы запазычанасці перад банкам па крэдытах на спажывецкія патрэбы.

  2. Паказчык забяспечанасці крэдыту (ПЗК) – працэнтныя суадносіны сумы крэдыту да кошту аб'екта нерухомасці, які прымаецца ў заклад у якасці забеспячэння, і (або) да сумы іншага забеспячэння ў адпаведнасці з дагаворам. ПЗК разлічваецца пры прадастаўленні крэдыту на фінансаванне нерухомасці. Гэты паказчык не павінен перавышаць 90%. У выпадку знаходжання ПЗК у межах паміж 90 і 100% запазычанасць у такіх крэдытах (за выключэннем запазычанасці па крэдытах, выдадзеных з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі) павінна складаць не больш за 10% ад агульнай сумы запазычанасці перад банкам па крэдытах на фінансаванне нерухомасці.

Прымяненне абодвух інструментаў рэгламентавана Інструкцыяй аб парадку прадастаўлення грашовых сродкаў у форме крэдыту і іх вяртання (пагашэння).