Контрцыклічны буфер

Контрцыклічны буфер – надбаўка да значэння нарматыву дастатковасці асноўнага капіталу I узроўню банка, ААТ «Банк развіцця», якая ўстанаўліваецца для абмежавання рызык, што прымаюцца ў перыяд залішняга росту крэдытавання эканомікі, і падтрымання ўзроўню крэдытавання і пакрыцця рызык пасля заканчэння такога перыяду.

Велічыня контрцыклічнага буфера можа змяняцца ў дыяпазоне ад 0 да 2,5 працэнтнага пункта і вызначаецца зыходзячы з велічыні крэдытнага разрыву з улікам дынамікі іншых фінансавых і макраэканамічных індыкатараў, якія характарызуюць фазу фінансавага цыкла ў Рэспубліцы Беларусь, макраэканамічныя рызыкі, сітуацыю на фінансавым рынку і вынікі дзейнасці банкаўскага сектара.

Пад крэдытным разрывам маецца на ўвазе адхіленне суадносін патрабаванняў банкаў да эканомікі і намінальнага ВУП ад доўгатэрміновай тэндэнцыі ў дынаміцы гэтых суадносін, што вымяраецца ў працэнтных пунктах. Станоўчая велічыня крэдытнага разрыву сведчыць аб празмерным крэдытаванні банкамі эканомікі. Чым больш станоўчая велічыня крэдытнага разрыву, тым вышэй узровень рызык у маштабе ўсяго банкаўскага сектара.

Прававыя асновы прымянення контрцыклічнага буфера ўстаноўлены Інструкцыяй аб нарматывах бяспечнага функцыянавання для банкаў, адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый. Бягучая велічыня контрцыклічнага буфера ўстаноўлена пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2018 г. № 133.

Дата пачатку дейнасці Велічыня контрцыклічнага буфера,
працэнтных пунктаў
20.03.2018 0

Рашэнне Нацыянальнага банка аб павелічэнні велічыні контрцыклічнага буфера ўваходзіць у сілу не раней чым праз 6 месяцаў з дня яго афіцыйнага апублікавання. Працягласць перыяду ўваходжання ў сілу гэтага рашэння залежыць ад велічыні дысбалансаў у фінансавай сферы і хуткасці нарастання рызык у маштабе ўсяго банкаўскага сектара. Чым больш значныя дысбалансы і вышэй хуткасць нарастання рызык, тым карацей гэты перыяд.