НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Кампетэнцыя Нацыянальнага банка ў пытаннях рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2015 г. № 231 "Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс"

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2015 г. № 231 "Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс" (далей Указ)


Нацыянальны банк:

  • фарміруе і вядзе рэестр у вызначаным ім парадку;
  • устанаўлiвае формы заявы юрыдычнай асобы аб уключэнні ў рэестр і пасведчання аб уключэнні ў рэестр;
  • устанаўлівае мінімальны памер забеспячальнага капіталу, парадак яго фарміравання, папаўнення і выкарыстання;
  • устанаўлівае патрабаванні да зместу правілаў ажыццяўлення аперацый;
  • устанаўлівае мяжу рызыкі форэкс-кампаніі;
  • устанаўлівае мяжу рызыкі Нацыянальнага форэкс-цэнтра пры здзяйсненні Нацыянальным форэкс-цэнтрам з форэкс-кампаніямі, банкамі, нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі аперацый з беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі ў дачыненні да сукупнай адкрытай пазіцыі іх кліентаў (сумы адкрытых пазіцый кліентаў);
  • устанаўлівае парадак правядзення Нацыянальным форэкс-цэнтрам праверкі праграмнага забеспячэння на адпаведнасць устаноўленым Нацыянальным банкам патрабаванням;
  • устанаўлiвае формы і аб'ём справаздачнасці, якія прадстаўляюцца форэкс-кампаніямі, банкамі, нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, тэрміны і парадак іх складання і прадстаўлення ў Нацыянальны банк і Нацыянальны форэкс-цэнтр;
  • устанаўлiвае формы і аб'ём справаздачнасці, якія прадстаўляюцца Нацыянальным форэкс-цэнтрам у Нацыянальны банк, а таксама тэрміны і парадак іх складання і прадстаўлення;
  • устанаўлівае крытэрыі, пры захаванні якіх форэкс-кампанія мае права ажыццяўляць вывад сукупнай адкрытай пазіцыі кліентаў (сумы адкрытых пазіцый кліентаў) на знешняга контрагента з улікам абмежаванняў, устаноўленых гэтым Указам;
  • устанаўлівае крытэрыі ў дачыненні да знешніх контрагентаў, на якія форэкс-кампаніі маюць права ажыццяўляць вывад сукупнай адкрытай пазіцыі кліентаў (сумы адкрытых пазіцый кліентаў);
  • устанаўлівае мінімальны памер забеспячальнага капіталу, парадак яго фарміравання, папаўнення і выкарыстання;
  • устанаўлівае патрабаванні:
    • да праграмнага забеспячэння, неабходнага для ажыццяўлення дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс з дапамогай глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт і (або) выкарыстання іншых тэхнічных сродкаў і прадстаўлення справаздачнасці ў Нацыянальны форэкс-цэнтр і Нацыянальны банк;
    • да арганізацыі ўнутранага кантролю і кіравання рызыкамі ў форэкс-кампаніях, Нацыянальным форэкс-цэнтры;
    • да рэжыму функцыянавання бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку са спецыяльным рэжымам функцыянавання для фарміравання і выкарыстання забеспячальнага капіталу;
  • ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства, якое рэгулюе парадак і ўмовы ажыццяўлення дзейнасці па здзяйсненні аперацый з беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі, якія ініцыіруюцца фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, у тым ліку шляхам правядзення па месцы знаходжання Нацыянальнага банка праверак на падставе вывучэння дакументаў, справаздачнасці і іншай інфармацыі, атрыманых ім у адпаведнасці з заканадаўствам, без выпатрабавання ад форэкс-кампаніі, Нацыянальнага форэкс-цэнтра, банка, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі іншых дакументаў (камеральных праверак).

Нацыянальны банк мае права:

  • выступаць заказчыкам аўдытарскай паслугі па правядзенні аўдыту бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці форэкс-кампаніі;
  • устанаўліваць гранічны памер маржынальнага пляча;
  • устанаўліваць мінімальныя памеры рэзерваў форэкс-кампаній, парадак iх фармiравання;
  • устанаўліваць для форэкс-кампаній фінансавыя нарматывы, уключаючы нарматывы ліквіднасці і гранічныя суадносіны сумы грашовых сродкаў, прыцягнутых ад кліентаў, да ўласнага капіталу форэкс-кампаніі, а таксама памеры такіх нарматываў;
  • накіроўваць абавязковыя для выканання:
    • патрабаванне (прадпісанне) аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў;
    • патрабаванне аб прыняцці форэкс-кампаніяй мер па паляпшэнні яе фінансавага стану ў выпадку стварэння становішча, якое пагражае фінансавай надзейнасці гэтай арганізацыі, своечасоваму і поўнаму выкананню ёю сваіх абавязацельстваў;
    • патрабаванне аб унясенні сродкаў у гарантыйны фонд (у тым ліку пры паступленнi ад Нацыянальнага форэкс-цэнтра інфармацыі аб невыкананні форэкс-кампаніяй, банкам, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй абавязку па фарміраванні гарантыйнага фонду);
    • прадпісанне аб забароне прыцягнення форэкс-кампаніяй, банкам, нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй грашовых сродкаў кліентаў па пагадненнях;
    • прадпісанне аб забароне на здзяйсненне аперацый з беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі ў выпадках, устаноўленых Указам № 231;
    • патрабаванне аб зняцці з пасады кіраўніка форекс-кампаніі, супрацоўніка падраздзялення (у тым ліку яго кіраўніка), які ажыццяўляе ўнутраны кантроль, у выпадках, устаноўленых Указам № 231.

Нацыянальны банк сумесна з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь:

  • вызначае іншыя, не вызначаныя Указам № 231, базавыя актывы па аперацыях з беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі;
  • вызначае (стварае) Нацыянальны форэкс-цэнтр;
  • сцвярджае Палажэнне аб дзейнасці Нацыянальнага форэкс-цэнтра.