НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Кампетэнцыя Нацыянальнага банка ў пытаннях рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2015 г. № 69 "Аб выкарыстанні вэксаляў"

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2015 г. № 69 "Аб выкарыстанні вэксаляў", Нацыянальны банк надзелены наступнымі паўнамоцтвамі:

  • стварае і вядзе рэестр юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць улік вэксаляў;
  • устанаўлівае крытэрыі ў дачыненні да банкаў-нерэзідэнтаў, якія выпускаюць і аваліруюць вэксалі;
  • устанаўлівае форму паведамлення, якое накіроўваецца юрыдычнай асобай у Нацыянальны банк для разгляду пытання аб уключэнні юрыдычнай асобы ў рэестр юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць улік вэксаляў;
  • устанаўлівае форму паведамлення аб уключэнні юрыдычнай асобы ў рэестр юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць улік вэксаляў;
  • устанаўлівае ў дачыненні да юрыдычных асоб, уключаных у рэестр юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць улік вэксаляў, форму інфармацыі аб уліку вэксаляў, што прадстаўляецца ў Нацыянальны банк.