НАЦЫЯНАЛЬНЫ БАНК РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Кантакт-цэнтр

+375 17 306-00-02

Уключэнне юрыдычных асоб у рэестр юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць улік вэксаляў

Уключэнне юрыдычных асоб у рэестр юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць улік вэксаляў, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2015 г. № 69 "Аб выкарыстанні вэксаляў" і ў парадку, устаноўленым пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2015 г. № 266 "Аб устанаўленні форм паведамлення, якое накіроўваецца юрыдычнай асобай у Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь для разгляду пытання аб уключэнні юрыдычнай асобы ў рэестр юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць улік вэксаляў, і паведамлення аб уключэнні юрыдычнай асобы ў рэестр юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць улік вэксаляў, і зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку стварэння і вядзення рэестра юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць улік вэксаляў".

Для ўключэння юрыдычнай асобы ў названы рэестр ёй неабходна накіраваць у Нацыянальны банк (нарачным або заказным лістом) паведамленне аб уключэнні юрыдычнай асобы ў рэестр юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць улік вэксаляў, складзенае па форме, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2015 г. № 266.

На працягу 15 рабочых дзён пасля атрымання названага паведамлення Нацыянальны банк накіроўвае юрыдычнай асобе паведамленне аб уключэнні яе ў рэестр юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць улік вэксаляў, альбо адмову ў такім уключэнні.

З мэтай наяўнасці ў рэестры юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць улік вэксаляў, актуальных звестак юрыдычным асобам, уключаным у названы рэестр, рэкамендуецца накіроўваць у Нацыянальны банк (нарачным або па пошце) паведамленне ў адвольнай форме з указаннем звестак, якія патрабуюць карэкціроўкі. Унясенне змяненняў у рэестр ажыццяўляецца на працягу 5 рабочых дзён пасля атрымання адпаведнай інфармацыі.

Выключэнне юрыдычнай асобы з рэестра юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць улік вэксаляў, ажыццяўляецца не пазней за 15 рабочых дзён пасля наступлення факту непрадстаўлення юрыдычнай асобай у Нацыянальны банк інфармацыі аб уліку вэксаляў па ўстаноўленай форме на працягу шасці справаздачных перыядаў.



Кантактная інфармацыя:

Упраўленне дыстанцыйнага кантролю Галоўнага ўпраўлення рэгулявання некрэдытных фінансавых арганізацый
 Нацыянальнага банка

  • Шуманская Аксана Валянцінаўна, тэл.: +375 17 218 38 12
  • Пазняк Наталля Мікалаеўна, тэл.: +375 17 218 38 11

Факс: +375 17 218 39 07

Адрас для асабістай падачы паведамленняў аб ўключэнні ў рэестр юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць улік вэксаляў:
г. Мінск, вул. Талстога, 6.

Адрас для накіравання па пошце паведамленняў аб уключэнні юрыдычнай асобы ў рэестр юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць улік вэксаляў:
220008, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 20.